Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №053

Падзеі

Суд вярнуу справу Алеся Пушкіна на перагляд. У Крупках раённы суд сёння завяршыў разгляд справы вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна. Было вырашана вярнуць мясцовай міліцыі пратакол — з прычыны недахопаў у расследаванні.Справу ініцыявала дырэктар Бобрскай школы Яўгенія Шэкун. 12 траўня яна накіравала на імя начальніка Крупскай міліцыі скаргу на Алеся Пушкіна, паводле якой мастак яшчэ ў красавіку прыйшоу у школу і учыніў там скандал: абазваў дырэктара рускай акупанткай і сказаў, што яна не павінна займаць дзяржаўную пасаду ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь.

Дзяржава хоча рэгуляваць дзейнасць інтэрнэт-выданняў. Міністр інфармацыі Уладзімер Русакевіч заявіў пра магчымыя змены ў “Законе аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі”, якія найперш будуць тычыцца заканадаўчага рэгулявання інтэрнэту ў дзяржаве. Якія змены плануюцца і якім чынам яны могуць адбіцца на дзейнасці беларускіх інтэрнэт-выданняў? Як заявіў міністр інфармацыі Уладзімер Русакевіч агенцтву БЕЛТА, “карэктыроука Закону будзе праводзіцца ў рэчышчы інфармацыйнай палітыкі, выпрацаванай у Беларусі ў сувязі з новым этапам яе сацыяльна-эканамічнага развіцця”.

Выдаўцы беластоцкай «Нівы» апраўданая судом. Сёння ў Беластоку быў абвешчаны вырак у справе выдаўцоу – праграмнай Рады тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва». На працэс прыехалі шмат палітыкаў і грамадскіх дзеячоу з Польшчы і Беларусі, у тым ліку Аляксандр Мілінкевіч і былы польскі пасол у Беларусі Марыюш Машкевіч.

Беларускім дыпламатам у Кіеве прыйшлося праходзіць фэйс-кантроль. У Кіеве ля будынка беларускай амбасады з нагоды Дня беларускай салідарнасці прайшоу перформанс. Усім супрацоунікам амбасады, якія выходзілі з будынка пасля працы, прыходзілася праходзіць іправізаваны прапускны пункт усталяваны актывістамі украінскіх моладзевых арганізацый. Пры гэтым адбывалася праверка — ці няма прозвішчаў беларускіх дыпламатаў у спісах персонаў нон-грата складзеных ЕЗ і ЗША.

Людзі

Юрыю Радзівілу пагражае 6 гадоу зняволення. Сёння ў судзе Маскоускага раёну Менску пачнецца працэс над былым актывістам штабу Аляксандра Казуліна Юрыем Радзівілам. Цікаўнасць да гэтага працэсу падвышае тое, што пацярпелымі ад актывіста апазіцыі лічацца супрацоунікі элітнага аддзелу міліцыі. 6 гадоу зняволення пагражае менскаму прадпрымальніку Юрыю Радзівілу. Паводле следств, актывіст перадвыбарчага штабу Казуліна нібыта стварыў пагрозу жыццю супрацоунікам “Алмазу” – спецаддзелу МУС у барацьбе з тэрарызмам.

Пракуратура папярэдзіла вядомую журналістку Ірыну Халіп за публікацыі ў “Новай газеце”. У спіс пракуратуры трапілі каля дзесятка артыкулаў, у якіх, як лічыць пракуратура, аўтарка пдавала недакладныя дадзеныя аб ходзе выбараў і фальсіфікацыях вынікаў галасавання.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: Беларусь, навіны, news, новости

Каментары Адключаныя