TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №052

Падзеі

Джордж Буш забараніў уезд у ЗША беларускім міністрам. Увечары 15 траўня Белы Дом абнародаваў падпісаны ў пятніцу прэзідэнтам ЗША Джоржам Бушам указ, у якім ён забараняе уезд у ЗША чальцам беларускага ураду. У дакумэнце сказана, што уезд забаронены асобам, «якія вызначаюць, рэалізуюць, прымаюць удзел альбо атрымліваюць выгаду ад палітыкі альбо дзеянняў, уключна фальсіфікацыю выбараў, парушэнні правоу чалавека альбо карупцыю, што разбураюць дэмакратычныя інстытуты альбо перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі.» Пад дзеянні указу трапляюць таксама мужы і жонкі чальцоу беларускага ураду, а таксама асобы, якія атрымліваюць фінансавыя выгады ад вышэйназванай палітыкі. Спіс асобаў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, павінен вызначыць дзяржсакратар ЗША. У дакумэнце сказана, што уезд гэтых асобаў «шкодзіць інтарэсам Злучаных Штатаў». Указ уступае ў сілу з моманту падпісання, і дзейнічае дагэтуль, пакуль “дзяржсакратар ня вырашыць, што ў ім больш няма неабходнасці”

Астравецкі актывіст Іван Крук асуджаны на 6 месяцаў арышту. Згодна з рашэннем суду, Іван Крук павінен таксама выплаціць 200 тысяч рублёў кампенсацыі за маральную шкоду аднаму з пацярпелых міліцыянтаў. Прысуд уступіць у сілу праз 10 сутак, калі ня будзе абскарджаны. На гэты час у Івана Крука узялі падпіску аб нявыезьдзе, ён будзе знаходзіцца дома.

25 траўня пачнецца суд над актывістам, якога вінавацяць у тэрарызме. Суд над шчучынскім актывістам Сяргеем Ляшкевічам пачнецца 25 траўня. Супраць Сяргея Ляшкевіча распачатая крымінальная справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучанне ці іншая падрыхтоука асобаў да удзелу ў масавых беспарадках).

АГП можа быць вымушаная правесці з'езд за мяжой. Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала каля дваццаці адмоваў у памяшканні для правядзення 28 траўня свайго чарговага 10-га з'езду.Паводле Сяргея Альфера, партыя імкнецца правесці свой з'езд у Беларусі. Але калі на працягу найбліжэйшых дзён памяшканне знойдзена ня будзе, з'езд адбудзецца менавіта 28 траўня на тэрыторыі адной з суседніх краінаў.

Еўрапейцы на знак пратэсту ігнаруюць канферэнцыю Інтэрполу ў Менску. Кіраўніцтва Еўразвязу на знак палітычнага пратэсту заявіла пра няўдзел еўрапейскіх краінаў у міжнароднай канферэнцыі Інтэрполу, якая мусіць адбыцца 17—18 траўня ў Менску. Афіцыйныя беларускія крыніцы дагэтуль не называюць колькасці удзельнікаў канферэнцыі.

«Бацькаўшчына» можа застацца без памяшкання і без юрыдычнага адрасу. 3 траўня 2006 г. МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» атрымала ліст ад камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага унітарнага прадпрыемства «Мінская спадчына». У лісце паведамляецца, што: «У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 20 красавіка 2006 года № 766 «Аб зацвярджэнні праектна-каштарыснай дакументацыі і дазволу вытворчых будаўніча-мантажных прац і унясенні змен у паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Мінска на 2006 год» КУП «Мінская спадчына» дазволена вытворчасць будаўніча-мантажных прац па аб’екту «Рэканструкцыя з прыстасаваннем будынка № 15 па вул. Рэвалюцыйнай...»

Людзі

Cтаршыня Саюзу пісменнікаў звольнены з БДУ. Кіраўніка Саюзу беларускіх пісменнікаў Алеся Пашкевіча звольнілі з пасады дацэнта на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэту.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

May. 16, 2006 // 18:50 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@