TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №051

Падзеі

Еўразвяз гатовы замарозіць банкаўскія рахункі Лукашэнкі. Еўрапейскі Звяз гатовы замарозіць замежныя банкаўскія рахункі Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 30 вышэйшых службовых асобаў Беларусі. Аб гэтым сёння паведамляе брытанская газета “Financial Times”. Брытанская газета спасылаецца на дыпляматаў адразу зь некалькіх дзяржаваў, якія сказалі, што урады 25-ці краінаў Еўразвязу згадзіліся з замарожваннем рахункаў вышэйшых чыноунікаў Беларусі. Гэтае рашэнне, паводле “Financial Times”, будзе адказам Еўразвязу на несвабодныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў сакавіку сёлета і наступнае зняволенне ў турме галоунага кандыдата апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Пад санкцыі, апрача Аляксандра Лукашэнкі, трапяць і 30 вышэйшых урадоуцаў, сярод якіх міністр унутраных справаў, генеральны пракурор, старшыня КДБ, міністр інфармацыі і кіраўнік Палаты прадстаўнікоу.

Актывісту з Астраўца пагражае 6 месяцаў арышту. Сёння улады маюць вынесці прысуд астравецкаму актывісту. Івана Крука, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі — гвалт над супрацоунікам міліцыі. Пракурор запатрабаваў шэсць месяцаў арышту.

У гадавіну рэферэндуму моладзь у Менску правяла некалькі акцый. Учора ў Менску ў часе святкавання афіцыйнага «Дня дзяржаўнага сцяга і герба» было затрымана некалькі чалавек са значкамі “За свабоду” і бел-чырвона-белымі стужкамі. Нагадаем, 14 траўня 1995 году дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” ў выніку рэферэндуму былі замененыя на падпраўленую савецкую сімволіку. Цягам дня актывісты моладзевых незарэгістраваных рухаў правялі некалькі акцый. На афіцыйныя урачыстасці ля Палаца спорту, куды запрашалі менчукоу гарадскія улады, людзей прыйшло няшмат.

Удзельнікі намётавага лягеру зладзілі сустрэчу на беразе Менскага мора. Удзельнікі намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы сабраліся 13 траўня на беразе Менскага мора блізу пасёлку Ратамка. Галоуная мета сустрэчы – выпрацаваць агульную стратэгію для далейшага адстойвання сваіх поглядаў, ідэі свабоднай дэмакратычнай Беларусі. У намётавым лягеры ля Менскага мора знаходзіцца наш карэспандэнт.

Людзі

Палітзняволены Валер Леванеўскі выйшаў на волю. Сёння раніцай, пасля двух гадоу зняволення за паклёп на прэзідэнта, палітвязень Валер Леванеўскі быў выпушчаны на свабоду.

Андрэй Клімаў распрацаваў палітычны план да 2025 году. Дэпутат Вярхоунага Савету 13-га склікання Андрэй Клімаў звярнууся да аб’яднаных дэмакратычных сілаў з пасланнем, у якім прапанаваў новую тактыку дзеянняў для беларускай апазіцыі на перыяд 2006–2008 гадоу. Апазіцыйны палітык, які цяпер адбывае пакаранне на гэтак званай «хіміі", лічыць неабходным абраць новага адзінага кандыдата дэмакратычных сілаў. Андрэй Клімаў прапануе прадстаўнікам аб’яднанай апазіцыі правесці “круглы стол” з кіраўнікамі сілавых ведамстваў і Нацыянальнага сходу, Генпракурорам, кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта і старшынём Канстытуцыйнага суду. Андрэй Клімаў лічыць патрэбным пачаць падрыхтоуку да масавай маніфестацыі 25 сакавіка 2007 году з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі і правядзеннем датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. У прапанаванай Клімавым стратэгіі дэмакратычных сілаў да 2025 году – абранне новага прэзідэнта і прыход да улады новага дэмакратычнага ураду, распрацоука новай энергетычнай стратэгіі Беларусі, уступленне краіны ў Еўразвяз і Сусветную гандлёвую арганізацыю і правядзенне беларускага “Нюрнберга” над памагатымі рэжыму Лукашэнкі.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

May. 15, 2006 // 18:29 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@