Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №049
Падзеі
Акцыя памяці Захаранкі доужылася некалькі хвілінаў. Акцыя памяці Юр’я Захаранкі і салідарнасці з палітычнымі зняволенымі на Кастрычніцкай плошчы доужылася некалькі хвілінаў. Каля 60 актывістаў дэмакратычных рухаў сталі ланцугом уздоуж праспекту, трымаючы ў руках партрэты зніклых і палітычных вязняў і ружы. Супрацоунікі міліцыі заявілі удзельнікам акцыі, што яна несанкцыянаваная, і прапанавалі цягам 5 хвілінаў разысціся, інакш адбудуцца затрыманні. Праз некалькі хвілінаў актывісты разышліся, і байцы спецназу правялі іх да цырку. На падыходзе да Кастрычніцкай плошчы міліцыянты затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку і лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Была збітая моладзевая актывістка Любоу Кучынская. Увечары 10 траўня усіх затрыманых адпусцілі.
Пракурор патрабуе пазбавіць волі Мікіту Сасіма на тэрмін 6 месяцаў. На судзе ў Баранавічах пракурор Святлана Пасенка запатрабавала шэсць месяцаў пазбаўлення волі для Мікіты Сасіма за ухіленне ад вайсковай службы. Яна лічыць, што ягоная віна цалкам даказаная па усіх пунктах, акрамя аднаго. Адвакаты Мікіты Сасіма настойваюць на апраўдальным прысудзе. Фактычна, паводле іх, ня быў даказаны ніводны пункт акрамя аднаго. Судзьдзя заявіў, што прысуд будзе абвешчаны заўтра.
Актывісту апазіцыі пагражае шасцімесяцавы турэмны арышт. У панядзелак 15 траўня ў 14.30 у Лідскім раённым судзе адбудзецца заключнае паседжанне па крымінальнай справе, заведзенай на Івана Крука, грамадск-палітычнага актывіста апазіцыі з Астраўца.
Забаронена праграма “Тузін гітоу на “Радыё Мінск”. Кіраўніцтва FM-станцыі “Радыё Мінск” забараніла музычную праграму “Тузін гітоу на “Радыё Мінск”. Заснавальнікам і вядучым гэтай праграмы быў лідэр гурту “Палац” Алег Хаменка. Праграма выходзіла ў эфір а 23-і гадзіне кожную пятніцу ад траўня мінулага году.
Лукашэнка ня можа патрапіць у Эстонію нават транзітам. Сёння эстонскі урад прыняў рашэнне аб забароне на уезд у краіну прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і шэрагу іншых службовых асобаў Беларусі. Забаронена таксама выдаваць гэтым асобам транзітныя візі праз Эстонію.
Людзі
Падчас разбору ў мін'юсце стала кепска з сэрцам Г.Бураўкіну. Міністэрства юстыцыі заявіла Саюзу беларускіх пісменнікаў пра магчымасць адклікання свайго пазову, але ставіць для гэтага шэраг умоваў. Тым часам сёння ў часе перамоваў у Мін'юсце стала кепска з сэрцам сябру Саюзу, паэту і грамадскаму дзеячу Генадзю Бураўкіну.
У выніку затрымання ў дзяўчыны – гіпертанічны крыз. Падчас затрымання удзельнікаў акцыі памяці Юрыя Захаранкі і салідарнасці з палітвязнямі ў Менску 10 траўня была збіта моладзевая актывістка Любоу Кучынская. Дзяўчына сцьвярджае, што спецназаўцы білі яе па галаве і нагах, парвалі заплечнік і зламалі мабільны тэлефон.
Абвесткі
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
навіны,
Беларусь,
новости