Перамога "Витебского курьера" над "Витебским ДСК"
Наш сайт ужо паведамляў аб іскавой заяве віцебскага ДСК ( Іскавая заява Віцебскага ДСК супраць газеты «Віцебскі кур'ер» ), супраць «Віцебскага кур'ера», у якой газета абвінавачвалася ў нанясеньні ўрону дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. Іскавая заява была зьвязаная з публікацыяй у «Віцебскім кур'еры» загада па віцебскім ДСК ( Загад па Віцебскаму ДСК ).
Абласны гаспадарчы суд у асобе судзьдзі Віктара Шыльчонка вырашыў закрыць справу, не знайшоўшы адпаведнага складу парушэньня.
На тым, што ў артыкуле “Дыктатура ўлады” вялася гаворка не пра вытворчую дзейнасьць, а пра перадвыбарчую агітацыю на прадпрыемстве, настойвалі карэспандэнтка Тацяна Чабатарова й рэдактар “Витебского курьера” Ўладзімер Базан.
Супрацьлеглую пазыцыю заняў загадчык юрыдычнага аддзелу Ягор Немярчук. Ён сьцьвярджаў, што аўтарка артыкулу карысталася неправеранымі зьвесткамі, прыгадваючы загад №153, падпісаны генэральным дырэктарам прадпрыемства Анатолем Стрыкам, які асабіста даваў указаньні “весьці агітацыйную прапаганду” за “мэтазгоднасьць датэрміновага галасаваньня й аказаньня падтрымкі дзейнаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку”.

Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск Словы:
Витебский,
Віцебск,
ДСК,
Vitebsk