TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Перамога "Витебского курьера" над "Витебским ДСК"

Наш сайт ужо паведамляў аб іскавой заяве віцебскага ДСК ( Іскавая заява Віцебскага ДСК супраць газеты «Віцебскі кур'ер» ), супраць «Віцебскага кур'ера», у якой газета абвінавачвалася ў нанясеньні ўрону дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. Іскавая заява была зьвязаная з публікацыяй у «Віцебскім кур'еры» загада па віцебскім ДСК ( Загад па Віцебскаму ДСК ).

Абласны гаспадарчы суд у асобе судзьдзі Віктара Шыльчонка вырашыў закрыць справу, не знайшоўшы адпаведнага складу парушэньня.

На тым, што ў артыкуле “Дыктатура ўлады” вялася гаворка не пра вытворчую дзейнасьць, а пра перадвыбарчую агітацыю на прадпрыемстве, настойвалі карэспандэнтка Тацяна Чабатарова й рэдактар “Витебского курьера” Ўладзімер Базан.

Супрацьлеглую пазыцыю заняў загадчык юрыдычнага аддзелу Ягор Немярчук. Ён сьцьвярджаў, што аўтарка артыкулу карысталася неправеранымі зьвесткамі, прыгадваючы загад №153, падпісаны генэральным дырэктарам прадпрыемства Анатолем Стрыкам, які асабіста даваў указаньні “весьці агітацыйную прапаганду” за “мэтазгоднасьць датэрміновага галасаваньня й аказаньня падтрымкі дзейнаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку”.

May. 10, 2006 // 12:15 | Каментары (0)


Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №048

Падзеі

Cуд Першамайскага раёну Менску пакараў Артура Фінькевіча абмежаваннем волі на 2 гады. «Маладафронтаўца» затрымалі 31 студзеня ў момант, калі ён рабіў надпіс на плоце вакол будоулі на вуліцы Батанічнай. Паводле ЖЭС №6, каб зафарбаваць некалькі надпісаў, спатрэбілася 33 мільёны рублёў (гэта 15 з паловай тысяч даляраў). У суд прадстаўнікі ЖЭС не падалі запатрабаваных дакументаў. Сёння яны прынеслі дакументацыю, згодна зь якой страты склалі 461 тысячу рублёў (прыкладна — 220 даляраў). Адвакат паказаў суду квіткі пра аплату. Прадстаўнікі усіх арганізацыяў заявілі ў судзе, што прэтэнзій да Артура Фінькевіча ня маюць. Пракурор зняла абвінавачанне ў пашкоджанні маёмасці, але папрасіла пакараць Артура абмежаваннем волі на два з паловай гады за злоснае хуліганства. Яна матывавала гэта тым, што палітычныя графіці абразілі жыхароу раёну. Довады адваката пра адсутнасць скаргаў на гэта не паўплывалі на рашэнне судзьдзі. Вікторыя Зайцава пакарала Артура Фінькевіча “хіміяй” на два гады.

Беларусь пазбавілі сяброуства ў Савеце па правах чалавека ААН. У скавіку бало вырашана памяняць склад камісіі, з-за частых скаргаў, што яе уваходзяць краіны, дзе часта парушаюцца правы чалавека: Беларусь, Кітай, Зімбабвэ і Судан. Новы савет складаецца цяпер з 47 прадстаўнікоу замест 53, як было раней. Новы склад абраны тэрмінам на 3гады. У савет па правах чалавека трапілі толькі тры краіны былога СССР, гэта Азербайджан, Расія і Украіна.

Міліцыя затрымала студэнтаў, якія віншавалі ветэранаў. Супрацоунікі міліцыі затрымалі студэнтаў, якія віншавалі ветэранаў у парку Горкага. Іх адпусцілі пасля таго, як перапісалі ў міліцэйскім пастарунку пашпартныя звесткі. Затрыманне адбылося пасля афіцыйнай урачыстасці 9 траўня.

Рэктары 260 нямецкіх універсітэтаў занепакоены сітуацыяй у Беларусі. Кіраўніцтва 260 нямецкіх універсітэтаў і вышэйшых школ абуранае рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў у Беларусі. У прынятай заяве канферэнцыі рэктараў вышэйшых школ Нямеччыны гаворыцца пра неабмежаваную гатоунасць нямецкіх вучэбных устаноу кааперавацца з усімі партнёрамі ў Беларусі, якія зацікаўленыя ў супрацоуніцтве.“Канферэнцыя рэктараў вышэйшых школ Нямеччыны заяўляе пра сваю салідарнасць з тымі студэнтамі, супрацоунікамі беларускіх універсітэтаў, якія прымаюць актыўны удзел у справе развіцця свабоды слова, даследаванняў і адукацыі ў мета адкрытай, еўрапейскай Беларусі”, гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Людзі

Павел Севярынец узнагароджаны медалём. Палітвязні, якія адбываюць пакаранне на “хіміі”, на час святаў былі пастаўленыя ў больш жорсткія умовы. Міколу Статкевіча ізалявалі на усе святочныя дні ў спецкамэндатуры. Андрэю Клімаву забаранілі выходзіць на вуліцу 9 траўня. А вось Паўлу Севярынцу, які адбывае пакаранне ў вёсцы Малое Сітна, уручылі медаль імя Міколы Ермаловіча. Клуб “Спадчына” узнагародзіў Паўла за кнігу “Нацыянальная ідэя: фенаменалогія Беларусі”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Сустракаем лідэраў разам! Запрашаем сустрэць палітвязняў – лідэраў дэмакратычнага руху, асуджаных рэжымам за удзел у «Чарнобыльскім шляху» 26 красавіка. Сяргея Калякіна – у 9 гадзінаў раніцы 11-га траўня (чацвер), Вінцука Вячорку – у 22 гадзіны вечара 11 траўня (чацвер), Аляксандра Бухвостава – у 9 раніцы 12 траўня (пятніца), Змітра Дашкевіча – у 9 раніцы 12 траўня, Аляксандра Мілінкевіча – у 11:50 12 траўня (пятніца).

Спампаваць версію для друку (PDF)

May. 10, 2006 // 18:34 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@