Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №046
Падзеі
Віктар Івашкевіч асуджаны на 15 сутак. Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч сёння аб 11 гадзіне з’ЯВІЎСЯ ў РУУС Першамайскага раёну горада Мінска, дзе на яго быў складзены пратакол па абвінавачванні ў парушэнні другой часткі 167-га артыкулу “Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях”. А 13 гадзіне пачаўся суд над Віктарам Івашкевічам у Першамайскім судзе. Падсудны быў абвінавачаны ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу каля Акадэміі навук Беларусі 26 красавіка.
Суд над М.Сасімам адкладзены; тры актывісткі “Зубра”. На 11 траўня адклалі працэс над актывістам “Зубра” Мікітам Сасімам, якому пагражае тры гады зняволення. У той жа час у Баранавічах асудзілі за распаўсюджванне улётак трох аднадумак Мікіты Сасіма.
Клецак: міліцыя узяла ў аблогу дом, на якім вісіць бел-чырвона-белы сцяг. У Клецку ў міліцэйскую аблогу узялі сядзібу мясцовага актывіста дэмакратычнага руху Сяргея Панамарова, над якой лунае бел-чырвона-белы сцяг. Гаспадар дому лічыць сваю ініцыятыву законнай; улады вырашаюць, што рабіць далей.
Спецназаўцы затрымалі каля дзесяці чалавек, якія прыйшлі на суд падтрымаць А.Фінькевіча. У Першамайскім судзе Менску пачаўся суд над актывістам незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Артурам Фінькевічам. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве, а таксама ў пашкоджанні дзяржаўнай маёмасці. Хлопца затрымалі яшчэ 31 студзеня супрацоунікі дэпартаменту ахову ў той момант, калі ён маляваў графіці «Мы хочам новага» і «Достал».
Свет салідарны зь беларускай моладзьдзю, якая змагаецца за змены. 3 траўня прадстаўнікі 15 краінаў Балтыйска-Чарнаморскага рэгіону на моладзевым форуме Віленскай канферэнцыі-2006 прынялі рэзалюцыю, у якой гаворыцца: “Людзі Беларусі не павінны быць пакінутыя ў адзіноце”. Віленская канферэнцыя-2006 прысвечаная тэме “Агульнае бачанне агульнага суседств”, якую гэтымі днямі ў Вільні абмяркоуваюць моладзь, інтэлігенцыя, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў з 15 краінаў, у тым ліку і зь Беларусі, а таксама кіраўнікі 9 еўрапейскіх краінаў і прадстаўнікі урадаў 20 краінаў свету
Цытаты
Віцэ-прэзідэн ЗША Рычард Чэйні: «Улады Беларусі забараняюць сцяг сваёй уласнай краіны. Беларуская нацыя пацярпела ў вялікіх войнах і мае досвед жахлівых стратаў. Цяпер народ Беларусі пазбаўлены свабоды апошняй дыктатурай у Эўропе. Свет ведае, што адбываецца ў Беларусі. Мірных дэманстрантаў збіваюць, іншадумцы знікаюць, у краіне пануе клімат страху дзякуючы уладам, якія адмаўляюцца праводзіць свабодныя выбары і забараняюць сцяг сваёй уласнай краіны. У адзінай і свабоднай Эўропе няма месца для рэжыму такога кшталту».
Хавіер Салана: «Мы бачым парасткі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Незадаволеныя людзі выказалі сваю смеласць на плошчы. Сотні людзей былі арыштаваныя. Еўрапейскі Звяз і надалей будзе падтрымліваць імкненне беларускага народу да дэмакратыі"
Абвесткі==== Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
Беларусь,
навіны,
news,
новости