TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №044

Падзеі

Заява Палітычнай рады аб'яднаных дэмакратычных сілаў

Палітычная рада расцэньвае арышты 26–28 красавіка г.г. лідэра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, першага сакратара Цэнтральнага камітэту Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, старшыні незаконна ліквідаванай уладамі Беларускай партыі працы Аляксандра Бухвостава, лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча, іншых актывістаў дэмакратычнага руху, як помсту гэтым людзям за іх цвёрдую прынцыповую пазіцыю ў барацьбе за аднаўленне ў Беларусі Свабоды, Праўды і Справядлівасці.

Улады зрабілі чарговую спробу запалохаць людзей, якія не згодныя з палітычным і сацыяльна-эканамічным курсам, які праводзяць беларускія ўлады, пазбавіць іх жадання стаць актыўнымі ўдзельнікамі руху «За свабоду», дэзарганізаваць аб'яднаныя дэмакратычныя сілы і хаця б на 15 дзён паралізаваць іх дзейнасць.

Мы заяўляем рашучы пратэст супраць чарговага грубага зневажання рэжымам канстытуцыйных правоу і свабод грамадзян. Ніякія рэпрэсіі не спыняць дзейнасць аб'яднаных дэмакратычных сілаў, таму што ў гэтым руху ўдзельнічаюць тысячы барацьбітоу за свабоду. І з кожным днём іх становіцца ўсё больш.

Мы выказваем падзяку ўрадам дэмакратычных дзяржаў за падтрымку нашага імкнення да Свабоды, прававой незалежнай Беларусі. Палітычная рада аб'яднаных дэмакратычных сілаў патрабуе ад А.Лукашэнкі тэрміновага вызвалення ўсіх палітвязняў і заклікае прыхільнікаў пераменаў прыйсці 1-га траўня на мітынг Салідарнасці з імі.

Будзем разам! Разам мы пераможам!

Змітра Дашкевіча арыштавалі на 14 сутак. Сустаршыню незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча арыштавалі на 14 сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах і шэсці 26 красавіка. Зміцер — пяты арыштаваны ўдзельнік «Чарнобыльскага шляху».

Міліцыя затрымала 8 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць пісменнікаў. Супрацоунікі міліцыі Ленінскага раёну затрымалі восем чалавек каля будынку Вярхоунага суду. Маладыя людзі ладзілі акцыю падтрымкі Саюзу беларускіх пісменнікаў у той час, калі суд разглядаў справу аб ліквідацыі гэтай арганізацыі. Прадстаўнікі апазіцыйных моладзевых рухаў дэманстратыўна чыталі кніжкі беларускіх пісменнікаў. Усіх затрыманых даставілі ў аддзел міліцыі на вуліцы Карла Маркса. Міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі затрыманых і потым усіх адпусцілі.

Цытаты

Збігнеў Бжэзінскі: “Найважнейшым на саміце G8 будзе пытанне Беларусі. Мы назіраем поуную адсутнасць дэмакратыі ў апошняй дыктатуры Эўропы. Гэта выклікае сур'ёзную заклапочанасць ЗША. Адначасна трывожыць нас і роля Расея, бо яна дае падтрымку Беларусі”

Дыплямат Стэфан Эрыксан (пасол Швецыі): “Уражанне ад беларускага суду вельмі жахлівае. Выглядае гэта вельмі дзіўна. Шмат каму не дазволілі прысутнічаць на судзе. Тое, што адбылося потым, вельмі красамоўна. Журналісты ды іншыя людзі чакалі, калі выйдуць Мілінкевіч, Калякін і Бухвостаў. Але пачаліся нейкія манэўры, гульні. Калі суд лічыць, што ёсьць падставы судзіць Мілінкевіча, то трэба рабіць гэта адкрыта і не хаваць, як гэта было сёньня”.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ўжо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 28, 2006 // 18:32 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@