TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Хроніка “Чарнобыльскага шляху 2006”

Онлайн-рэпартаж з «Чарнобыльскага шляху. 20 гадоу таму, 26 красавіка 1986 году, здарылася найбольшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва – выбух на Чарнобыльскай АЭС. Сёння ў Менску праходзіць «Чарнобыльскі шлях» – шэсце ў памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы. Карэспандэнты «Свабоды» перадаюць апошнія навіны зь Менску. 22:05 Каля Чарнобыльскай капліцы людзей амаль што няма, мітынг завершаны. Вінцук Вячорка пры канцы свайго выступу заклікаў усіх прысутных узяць удзел у акцыі 1 траўня, калі пачнецца кампанія супраць кантрактнай сістэм. Стала вядома, што Вінцук Вячорка быў затрыманы, падрабязнасці пакуль невядомыя.

21:27 Перад прысутнымі выступіў А.Мілінкевіч, які заклікаў не забывацца аб тым, што адбылося 20 гадоу таму. Ён сказаў, што ў нас ня толькі экалагічная, але і палітычная катастрофа. Ён заклікаў не збіваць хвалю вулічных акцыяў салідарнасці, якая цягнецца ад пачатку выбарчай кампаніі. Мітынг пачаўся цяпер ужо тут, людзі падыходзяць адзін за адным. Моладзь скандуе «Будзем разам!», мітынг будзе працягвацца.

21:20 Выступае В.Вячорка. Адбылася малітва памяці ахвяраў Чарнобыля, якую чыталі святары Аўтакефальнай праваслаўнай царквы, гучаў Чарнобыльскі звон. У гэтыя хвіліны прымаецца рэзалюцыя мітынгу –аўтар яе акадэмік Іван Нікітчанка. Сярод іншага, у рэзалюцыі патрабуецца абнавіць у поуным аб'ёме дзеянне закону аб дапамозе ахвярам Чранобыльскай катастрофы.

20:30 Калона рухаецца да плошчы Бангалор, наперадзе калоны святары Аўтакэфальнай праваслаўнай царквы нясуць абраз Божай маці ахвяраў Чарнобыля, гучыць Чарнобыльскі звон. Людзі ў дамах запальваюць свечкі, дэманструючы сваю падтрымку шэсцю. Да плошчы Бангалор засталося хвілінаў 15.

20:05 Калона скіравалася на Сурганава. Калона скіравалася да капліцы, пабудаванай у гонар ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Як толькі калона рушыла, людзі ў цывільным затрымалі 12 чалавек, у тым ліку 3 украінскіх грамадзянаў.

19:40 Некалькі хвілінаў таму вядучы мітынгу даў слова намесніку БСДГ Анатолю Ляўковічу, той перадаў вітанні ад А.Казуліна. Раней на мітынгу выступіла Л.Гразнова, якая прапанавала стварыць міжнародны суд, які будзе даследаваць знікненні людзей у Беларусі. Удзельнікі прагаласавалі за стварэнне такога суду.

19:35 Каля Акадэміі Навук адбываецца мітынг. Людзі выступаюць адзін за адным. Гаварылі прадстаўнікі ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы.Яны прапанавалі аб'яднацца ў адну грамадскую арганізацыю, каб бараніць свае правы.

19:25 Толькі што пачаўся мітынг. Выступаюць Аляксандр Мілінкевіч і Сяргей Калякін. Людзей сабралося даволі шмат. Паводле розных падлікаў, удзельнікаў мітынгу больш за дзесяць тысяч чалавек. Міліцыі амаль ня бачна.

19:10 Толькі што Мілінкевіч прыйшоу да Акадэміі Навук. Натоуп адразу пачаў скандаваць: «Мілінкевіч! Ура! Жыве!» Калі калона ішла пра праспекце, міліцыянты увесь час папярэджвала, што шэсце незаконнае і пагражала затрыманнямі і рэпрэсіямі. Але затрыманняў не было, а цяпер аўтобусы з амоунацамі кудысьці зніклі. Ёсць ля Акадэміі Навук і шмат замежнікаў. З боку ад Акадэміі навук стаяць амбасадары практычна усіх еўрапейскіх краін і амбасадар ЗША.

18:47 Знік Анатоль Лябедзька. Ужо на працягу некалькіх гадзінаў невядома, дзе знаходзіцца лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

18:33 Людзі стаяць каля Акадэміі навук, чакаюць пакуль падыдзе калона з Кастрычніцкай плошчы. Ужо зроблена пляцоука-трыбуна, дзе будуць выступаць актывісты. На гэты момант сабралася некалькі тысяч чалавек. Тэрыторыя перад Акадэміяй Навук цалкам занятая. Шмат сцягоу, у асноуным гэта бел-чырвона-белыя сцягі. Таксама па шыльдах бачна, што ёсць прадстаўнікі з рэгіонаў — Берасце, Пінск, Гомель, Светлагорск...

18:24 Калона тысячы дэманстрантаў ідуць ад Кастрычніцкай да Акадэміі навук

18:20 На Акадэміі навук ужо сабралося каля дзвюх тысяч чалавек.

18:10 Калона рухаецца ад цырку да плошчы Перамогі. Асноуная маса людзей, якія не пайшлі да Акадэміі Навук, але хацелі трапіць на Кастрычніцкую плошчу, знаходзіцца цяпер побач з цыркам. Тут некалькі соцень чалавек. Некалькі хвілінаў таму да іх звярнууся Аляксандр Мілінкевіч. Ён заклікаў людзей ісці да Акадэміі Навук, да асноунага мітынгу. Людзі збіраліся з боку «Цэнтральнага», Нацбанку, цырку... Цяпер ідзе спроба аб'яднаць іх і разам пайсці да Акадэміі Навук. Недзе гадзіну таму двое маладых людзей былі затрыманыя ля Палацу Рэспублікі. Яны выйшлі на плошчу і селі на зямлю. Міліцыянты адразу ж падышлі да іх і схапілі.

17:42 Першыя затрыманні на Чарнобыльскім шляху. На плошчы Я.Косала міліцыянты затрымалі 5 актывістаў незарэгістравага руху “Вольная моладзь”. Іх адвезлі ў Савецкі райаддзел міліцыі.

17:33 Станцыі метр “Кастрычніцкая” і “Купалаўская” зачыненыя. Перакрытыя падземныя пераходы. Цягнікі на гэтых станцыях не спыняюцца.

17:28 Падыходы да Кастрычніцкай плошчы Менску перакрытыя. Прайсці на плошчу немагчыма.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 26, 2006 // 23:56 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@