TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №041

Падзеі

Міліцыя папярэджвае кіраўнікоу партыяў пра магчымыя арышты. Пракуратура Менску папярэдзіла сябра рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Бухвостава, што прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу перад пачаткам Чарнобыльскага шляху недапушчальна. Прыйсці на плошчу пастанавіла рада дэмсілаў. Яна планавала сабраць там актывістаў партыяў і грамадзянаў і давесці іх да месца збору. Спачатку планавалі распачаць Чарнобыльскі шлях ад Кастрычніцкай плошчы, але Менгарвыканкам дазволіў сабрацца толькі каля Акадэміі навук. У звязку зь пераносам месца збору арганізатары Чарнобыльскага шляху непакояцца, што многія палітычна актыўныя грамадзяне будуць дэзарыентаваныя. Таму і вырашылі спачатку наведаць Кастрычніцкую плошчу, каб перавесці людзей да месца дазволенага збору.

Пратэстантаў прымушаюць прадаць будынак царквы. Менгарвыканкам прымушае вернікаў пратэстанцкай суполкі “Новае жыццё” прадаць гарадскім уладам будынак, які належыць царкве. Будынак плошчай 1 600 квадратных метраў ацанілі ў 17 000 даляраў. Столькі сёння каштуе пакой у камунальнай кватэры з агульнай кухняй. Вернікі упэўненыя, што улады, насамрэч, намагаюцца ліквідаваць іх суполку. Летась вернікаў пазбавілі зямельнага участку, на якім месціцца царква, а потым аштрафавалі адміністратара царквы на 6 000 даляраў за правядзенне набажэнства, на якое улады не далі дазволу.

Студэнтаў факультэту тэалогіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта 26 красавіка пасля заняткаў вязуць саджаць дрэвы ў Салігорск. Шмат студэнтаў гэтага факультэту былі затрыманыя падчас акцыяў пратэста на Кастрычніцкай плошчы і атрымалі арышты. Адзін з іх, Віталь Анушкевіч, быў адлічаны з універсітэту. Іншых выклікаюць да кіраўніцтва факультэту і прымушаюць пісаць распіскі аб тым, што яны не будуць удзельнічаць у акцыях апазіцыі, паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Камітэце ў абарону рэпрэсаваных .

Уладзімер Кацора – намеснік старшыні Гомельскага гарадскога аддзялення грамадскага аб`яднання “Прававая ініцыятыва” – знаходзячыся пад арыштам, абвесціў галадоуку. Аб гэтым 24 красавіка belngo.info паведаміў сябра гомельскага Фонду імя Лява Сапегі Васіль Палякоу. У.Кацора пачаў галадоуку 18 красавіка, калі быў змешчаны ў ізалятар часовага утрымання Упраўлення унутраных справаў Гомельскай вобласці (г. Гомель, на Міжгародняй вуліцы, 26). У заяве начальніку ізалятару ён напісаў, што лічыць свой арышт незаконным, і пачынае галадоуку на знак пратэсту. Супрацоунікі ізалятару паказалі заяву сябрам Уладзімера падчас прыёму перадачы для арыштаванага.

Цытаты

А. Мілінкевіч: “У нас ня толькі радыяцыйны, але і палітычны Чарнобыль. Я казаў пра тое, што вялікае значэнне заўсёды маюць дачыненні улады з грамадзянскай супольнасцю. І ва усіх краінах, калі ёсць праблемы, грамадств аб’ядноуваецца. А ў нас страшэнны падзел, проста бездань паміж уладай, рэжымам і людзьмі. Я гаварыў пра тое, што ў нас ня толькі радыялагічны Чарнобыль, а ў нас і палітычны Чарнобыль, і духоуны… Сёлета дзесяць гадоу палітычнаму Чарнобылю, калі адбыўся канстытуцыйны пераварот у выніку рэферэндуму”.

Абвесткі

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Чарнобыльскі шлях — 2006. 26 красавіка ў 18:00 ад Акадэміі навук пачнецца шэсце. Пасля шэсця адбудзецца мітынг прысвечаны 20 угодкам Чарнобыльскай трагедыі

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 25, 2006 // 18:25 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@