Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №040

Падзеі

На месцы, дзе месяц таму яшчэ стаяў намётавы лягер, прайшоу флэшмоб. Больш за сотню маладых людзей прыйшло на Кастрычніцкую плошчу каб прыгадаць падзеі месячнай даўніны. Менавіта месяц таму супрацоунікі міліцыі зруйнавалі намётавы лягер. Былі затрыманыя дзесяткі чалавек. Маладыя людзі прыйшлі на плошчу, каб дакрануцца далонямі да зямлі. Яны кажуць, што такім чынам яны выказваюць салідарнасць з тымі, хто сядзеў у турмах, хто быў збіты, звольнены з працы ці выключаны з вучобы. Сюды прыйшлі бацькі з маленькімі дзецьмі, дзеці таксама, гледзячы на бацькоу, дакрануліся далонямі да зямлі. Невялікая група моладзі па памылцы пачала флэшмоб на 30 хвілін раней. 8 чалавек з гэтай групы былі часова затрыманыя міліцыяй, пад час затрымання прымянялася фізічная сіла.

Магілёўскі актывіст З.Салаўёў пакараны 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Намеснік магілёўскай гарадской суполкі партыі БНФ, былы вязень турмы на Акрэсціна Зміцер Салаўёў быў затрыманы супрацоунікамі міліцыі ў пятніцу. Паводле пратаколу, ён у банкаўскім цэнтры нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі і не падпарадкоуваўся заўвагам міліцыянтаў. Двое сутак Зміцер Салаўёў правёў у ізалятары часовага ўтрымання на вул. Крупскай у Магілёве. На знак пратэсту ён абвясціў галадоуку. Паводле Ўладзімера Краўчанкі, абаронцы інтарэсаў сп. Салаўёва, судзьдзя Андрэй Юрчанка пры вынясенні прысуду абапіраўся толькі на сведчанні міліцыянтаў. Ён адмовіўся выклікаць супрацоунікаў банка і сувязістаў, якія былі сведкамі затрымання. У судзе Зміцер Салаўёў заявіў, што будзе працягваць галадоуку пратэсту.

У ЗША – свой спіс неўязных зь Беларусі. ЗША падтрымліваюць абвяшчэнне спісу беларускіх чыноунікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвязу. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па краінах Еўразіі Дэвід Крамер. Паводле яго, Злучаныя Штаты «практычна штодзённа пашыраюць свой спіс», аднак, у адрозненне ад Еўразвязу, ня могуць абнародаваць імёны тых, хто ў яго ўнесены. Дэвід Крамер запэўніў, што ЗША маюць намер зрабіць заяву аб складзеным спісе беларускіх афіцыйных асобаў, якім забаронены ўезд у Злучаныя Штаты.

21 красавіка з турмы на Акрэсціна выйшлі затрыманыя 7 красавіка сябры КХП БНФ. Учора з турмы на Акрэсціна на волю выйшлі намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі і сябры партыі Ілья Шыманскі і Ўладзімер Нікалаеў. Яны адседзелі 15 сутак за тое, што выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску 7 красавіка з пратэстам супраць інаўгурацыі А.Лукашэнкі. Ля брамы іх сустракалі дзясяткі людзей, сярод іх было шмат моладзі.

Людзі

Андрэя Клімава і Паўла Севярынца зноу ізалююць у спецкамэндатуры. 25 і 26 красавіка Андрэю Клімаву загадана не выходзіць на працу і ўвогуле не пакідаць тэрыторыі спецкамэндатуры ў вёсцы Баршчоука Рэчыцкага раёну, дзе ён адбывае пакаранне “хіміяй”. Прычынаў палітыку не патлумачылі. Пра забарону пакідаць тэрыторыю спецкамэндатуры 25–26 красавіка папярэдзілі і лідэра “Маладога фронту” Паўла Севярынца, які адбывае “хімію” у Полацкім раёне.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ўжо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Чарнобыльскі шлях — 2006. 26 красавіка ў 18:00 ад Акадэміі навук пачнецца шэсце. Пасля шэсця адбудзецца мітынг прысвечаны 20 угодкам Чарнобыльскай трагедыі

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 24, 2006 // 18:38 | Каментары (0)