TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №039

Падзеі

Вядучы спецыяліст “Беларусбанку”, звольнены пасля арышту, праз суд дамагаецца аднаўлення на працы. Як паведаміў Грамадск камітэт абароны рэпрэсаваных, 26 красавіка ў судзе Савецкага раёну Менску пачнецца працэс паводле заявы Уладзімера Грыдзіна супраць філіялу №520 «Беларусбанку» аб незаконным звальненні з працы. Уладзімір Грыдзін працаваў у банку вядучым спецыялістам па плацёжных картах. Яго звольнілі за прагул, пакуль ён адбываў 15 сутак арышту за удзел у несанкцыянаванай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі 8 сакавіка ля кінатэатра “Бярэсце”. Вярнуушыся са спецпрыёмніку, ён даведаўся, што ужо звольнены, нягледзячы на тое, што ён меў даведку.

Гомельскія улады не дазволілі правесці чарнобыльскі мітынг. Мітынг да 20-годзьдзя чарнобыльскай аварыі актывісты апазіцыйнага руху збіраліся правесці 25 красавіка. Меркавалася, што ў мітынгу возьмуць удзел да 5 тысяч чалавек, планаваўся выступ лідэра аб’яднанай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Аднак 21 красавіка арганізатарам мітынгу стала вядома, што аблвыканкам не дазволіў яго правесці, спаслаўшыся на тое, што заяўка нібыта была складзеная недакладна. Таксама няпэўна, ці адбудзецца ў Гомелі канферэнцыя ў праблемах наступстваў чарнобыльскай катастрофы, у якой планавалі узяць удзел навукоуцы Васіль Несцярэнка, Іван Нікітчанка ды іншыя адмыслоуцы і грамадскія дзеячы. За арэнду залі былога Палацу культуры таварыства глухіх, у якім планавалася праводзіць канферэнцыю, ужо заплачана 200 тысяч рублёў авансу, але нечакана заявілі, што 25 красавіка ў палацы будзе выходны дзень.

Колькасць фермэрскіх гаспадарак змяншаецца. Надыход цяперашніх цёплых дзён ажывіў беларускую вёску. Чарговы сезон наступіў і для беларускіх фермэраў. У фермэрскім асяродку абмяркоуваецца устаноука міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Русака – завяршыць сяўбу да 25 красавіка. Заняпад беларускага фермэрства, паводле яго прадстаўнікоу, з'яўляецца наступствам цяперашняга эканамічнага курсу ў аграрнай сферы. Як толькі курс зменіцца, зменяцца і эканамічныя працэсы на вёсцы, лічаць мае суразмоуцы.

Сваякі арыштаваных: праблемы зь ліставаннем – форма маральнага ціску. У родных і блізкіх актывістаў грамадскай арганізацыі “Партнёрства”, якія знаходзяцца за кратамі следчага ізалятара КДБ, пачаліся цяжкасці зь ліставаннем. Сваякі арыштаваных лічаць, што праблемы пісьмовай сувязі – гэта адна з формаў маральнага уціску. Перапынкі ў ліставанні час ад часу здараліся ва усіх чатырох сябраў грамадскай арганізацыі “Партнёрства”, арыштаваных 21 лютага.

Людзі

Сяргей Ляшкевіч перавезены ў Шчучынскі ізалятар. Апазіцыйнага актывіста Сяргея Ляшкевіча з гарадзенскай турмы вярнулі ў шчучынскі следчы ізалятар. Следчы Іван Новікаў, які вядзе справу, паведаміў, што ў Шчучыне зь Сяргеем Ляшкевічам будуць праводзіць следчыя дзеянні. Ён таксама зазначыў, што да канца месяца следств павінна закончыцца. Сяргея Ляшкевіча вінавацяць у падрыхтоуцы да тэрактаў. Сёння ён ужо 38-я суткі за кратамі.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Чарнобыльскі шлях — 2006. 26 красавіка ў 18:00 ад Акадэміі навук пачнецца шэсце. Пасля шэсця адбудзецца мітынг прысвечаны 20 угодкам Чарнобыльскай трагедыі.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 21, 2006 // 18:17 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@