Чарнобыльскі шлях 2006
Улётка-запрашэнне на «Чарнобыльскі шлях 2006» у Мінску. Адбудзецца 26 красавіка ў 18:00. Шэсце пачынаецца ад Акадэміі навук.
[ "Глядзець улётку" ]Jan. 28, 7540 // 11:45 | Каментары (3)
Улётка-запрашэнне на «Чарнобыльскі шлях 2006» у Мінску. Адбудзецца 26 красавіка ў 18:00. Шэсце пачынаецца ад Акадэміі навук.
[ "Глядзець улётку" ]Jan. 28, 7540 // 11:45 | Каментары (3)
Мілінкевіч сустрэўся з прэм'ер-міністрам Нарвэгіі. Лідэр аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч сёння ў Ослё абмяркоуваў сітуацыю ў Беларусі з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Енсам Сталтэнбергам і дзяржсакратаром краіны Мортэнам Вэтландам, а таксама меў сустрэчы ў камітэце міжнародных справаў парламенту Нарвэгіі.
У БДЭУ адбыліся яшчэ два «таварыскія» сходы. У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбыліся яшчэ два сходы ў справе студэнтаў, якіх арыштоувалі за ўдзел у пратэстах на Кастрычніцкай плошчы Менску. Ад Вольгі Сныткінай і Марыны Вашкевіч запатрабавалі пакаяцца за свае паводзіны, а студэнты мусілі асудзіць сваіх аднагрупніц. аводле Веранікі Дзядок, з навучальных установаў Беларусі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах выключаныя на гэты момант 19 студэнтаў. Цяпер іх спрабуюць уладкаваць на вучобу за мяжой. Першая група зь дзесяці чалавек мусіць у хуткім часе выправіцца ў Польшчу.
Зімоускага не пусцілі на Кубу. Самалёт прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага паляцеў на Кубу без Алега Праляскоускага і Аляксандра Зімоускага, якія ўваходзяць у спіс неўязных у Эўропу, Канаду і ЗША. Болей як на гадзіну затрымаўся адлёт у Гавану зь Менску самалёта прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага, паведамляюць афіцыйныя крыніцы ў Беларусі. Прызнаецца, што затрымка тлумачылася адмовай Ірландыі і Канады дазволіць самалёту беларускага прэм’ера зрабіць пасадку на тэрыторыі гэтай краіны для дазапраўкі.
ЗША будуць настойваць на разглядзе сітуацыі ў Беларусі на саміце G-8. Намеснік дзяржсакратара ЗША Нікалас Бэрнс заявіў сёння ў Маскве, што Злучаныя Штаты будуць настойваць на разглядзе сітуацыі ў Беларусі, канфліктаў у Грузіі, Малдове і Нагорным Карабаху падчас сёлетняга саміту лідэраў “вялікай васмёркі”, які пройдзе ў ліпені ў Санкт-Пецярбурзе. Паводле яго, упершыню “васмёрка” абмяркуе праблемы тэрыторыяў былога СССР.
Супраць ілжывай прапаганды. Сумесную акцыю накіраваную супраць ілжывай прапаганды дзяржаўных СМІ, у прыватнасці Беларускага тэлебачання, зладзілі сябры слуцкага і салігорскага Маладога Фронта. У цэнтры Слуцка ў скверы ля гарадскога дома культуры маладафронтаўцы вывесілі расцяжку з надпісам «БТ лжёт».
Адлічаны яшчэ адзін студэнт. Яшчэ аднаго студэнта адлічылі з навучальнай установы за ўдзел у паслявыбарных падзеях на Кастрычніцкай плошчы. Данііл Пажараў, які адсядзеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна 10 сутак, быў адлічаны задняй датай з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны. Данііл навучаўся на 3 курсе геалагічнага факультэту.
Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ўжо выйшлі на свабоду.
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Чарнобыльскі шлях — 2006. 26 красавіка ў 18:00 ад Акадэміі навук пачнецца шэсце. Пасля шэсця адбудзецца мітынг прысвечаны 20 угодкам Чарнобыльскай трагедыі.
Спампаваць версію для друку (PDF)
Jan. 28, 9080 // 11:45 | Каментары (0)