TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №037

Падзеі

Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі. У Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце (БДЭУ) адбыўся студэнцкі сход у справе студэнткі 4-га курсу Тацяны Дзядок. Яна адбыла 10 сутак арышту за ўдзел у пратэстах на Кастрычніцкай плошчы Менску. Кіраўніцтва навучальнай установы патрабавала, каб студэнты асудзілі сваю аднагрупніцу, а Тацяна Дзядок публічна пакаялася за свае паводзіны. Дзяўчыну прыйшлі падтрымаць дзясяткі студэнтаў зь іншых навучальных установаў, аднак многія былі затрыманыя супрацоўнікамі спэцслужбаў на падыходах да ўнівэрсытэту.

Арганізатары Чарнобыльскага шляху пагадзіліся са зьменай маршруту. Маршрут Чарнобыльскага шляху-2006 будзе пралягаць ад Акадэміі навук па вуліца Сурганава да парку Дружбы народаў, што ля плошчы Бангалор. Менавіта такі варыянт прапанавалі сталічныя ўлады. Сёньня намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які падаваў афіцыйную заяўку на правядзеньне Чарнобыльскага шляху, даў згоду на такі варыянт.

ВНУ Аўстрыі, Славакіі, Латвіі, Эстоніі, Францыі гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў. Урады Аўстрыі, Славакіі, Латвіі, Эстоніі, Францыі далучыліся да ранейшых прапановаў Польшчы па дапамозе ва ўладкаванні на вучобу студэнтаў, адлічаных з беларускіх ВНУ за палітычныя погляды. Урады гэтых краінаў гатовы стварыць умовы для працягу навучання беларускіх студэнтаў. На сённяшні момант з беларускіх ВНУ адлічаны 20 студэнтаў, многім іншым пагражаюць, што яны не здадуць сесію.

Людзі

Сябру «Маладога фронту» пагражае ад 7 да 12 гадоў. Актывісту “Маладога фронту” Артуру Фінькевічу выставілі больш цяжкае абвінавачаньне. Цяпер за графіці яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Працэс над Фінькевічам можа пачацца ўжо ў траўні. Выстаўлена новае абвінавачаньне Артуру Фінькевічу, актывісту “Маладога фронту”, якога затрымалі за вулічнае графіці сёлета ў лютым. Справа перакваліфікаваная паводле артыкулу аб пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці ў вялікіх памерах. Цяпер Фінькевічу пагражае ад 7 да 12 гадоў зьняволеньня.

Цытаты

Рыгор Барадулін: «Расея ніяк ня можа пазбыцца імпэрскага мышленьня. Яна вечная, гэтая пагроза. Таму што Расея ніяк ня можа пазбыцца імпэрскага мышленьня. Яе ўсё цягне да імпэрыі. Савецкі Саюз быў той самай імпэрыяй — з чырвоным сьцягам і пяцікутнай зоркай замест арла. Пакуль Расея не адмовіцца ад імпэрскіх замашак, яна будзе старацца паглынуць Беларусь. Адзіная пакуль перашкода на гэтым шляху — нежаданьне Лукашэнкі быць падначаленым. Я ня супраць Расеі, я ня супраць расейскага народу. Гэта вялікая культура, вялікі народ, але яму трэба навучыцца паважаць сваіх суседзяў. Быць вялікім за кошт другіх — гэта ня веліч.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ўжо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Чарнобыльскі шлях — 2006. 26 красавіка ў 18:00 ад Акадэміі навук пачнецца шэсьце. Пасля шэсця адбудзецца мітынг прысвечаны 20 угодкам Чарнобыльскай трагедыі.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 28, 1320 // 11:45 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@