TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №036

Падзеі

Аляксандра Лукашэнку чакае Міжнародны грамадзкі суд. Першае паседжаньне Міжнароднага грамадзкага суду, які разгледзіць абвінавачаньні на адрас рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, мяркуецца правесьці сёлета ў верасьні. Пра гэта падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіў ініцыятар стварэньня такога суду, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ініцыятары ўжо заручыліся падтрымкай прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса і разьлічваюць далучыць да працы Вацлава Гаўла, Леха Валэнсу, Аляксандра Квасьнеўскага, вядомых расейскіх праваабаронцаў. Таксама мяркуецца ўдзел міжнародных праваабарончых арганізацыяў “Amnestу International” і “Human Rights Watch”. Паводле спадара Лябедзькі, літоўскія дэпутаты выказвалі прапанову перавесьці дзейнасьць суду ў рамкі Рады Эўропы. Анатоль Лябедзька не выключае, што матэрыялаў суду можа хапіць для разгляду ў міжнародным трыбунале.

Менскія ўлады адмаўляюць “Нашай Ніве” ў юрыдычным адрасе. Менгарвыканкам палічыў нямэтазгодным разьмяшчэньне газэты “Наша Ніва” на тэрыторыі Менску на той падставе, што яе галоўны рэдактар Андрэй Дынько быў арыштаваны падчас пасьлявыбарчых пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы. Гэта азначае пазбаўленьне юрыдычнага адрасу і адпаведна спыненьне выхаду газэты ў Беларусі. Андрэй Дынько лічыць, што ў дачыненьні да “Нашай Нівы” прынятае палітычнае рашэньне.

Міліцыя запалохвае патэнцыйных удзельнікаў Чарнобыльскага шляху. У Бабруйску Дзяніс Шайко і Максім Буйніцкі афіцыйна папярэджаныя пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях апазыцыі. Капітан Мілішэўскі змусіў іх падпісаць пратакол з адпаведнай фармулёўкай. На разьвітаньне, кажуць хлопцы, капітан папярэдзіў, што калі яны надумаюць наведаць Чарнобыльскі шлях, за Бабруйск яны не ад’едуць, а свае 15 сутак атрымаюць.

Гомель: затрымалі арганізатара «Чарнобыльскага шляху». Гомельскага актывіста дэмакратычнага руху Ўладзімера Кацуру сёньня ўначы затрымалі ў абласным цэнтры. Пакуль што спадар Кацура знаходзіцца ізалятары часовага ўтрыманьня і, як паведаміў адвакат палітыка Пётра Барысаў, яму інкрымінуецца арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу. Уладзімер Кацура сапраўды накіраваў заяўку ў Гомельскі гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзеньне мітынгу да 20 угодак чарнобыльскай трагедыі. Аднак меркаваны тэрмін быў пазначаны 25 красавіка, што наступіць толькі праз тыдзень. Як лічаць гомельскія актывісты, апазыцыянэраў пачалі затрымліваць “прэвэнтыўна”.

Факты

Плаціць за кватэру беларусы будуць значна больш. З 1 траўня павышаюцца цэны на электраэнэргію. А з 15 красавіка падняўся кошт тэхнічнага абслугоўваньня жылых памяшканьняў. У адпаведнасьці з пастановай Саўміну, з 1 чэрвеня будуць павышаныя тарыфы на ацяпленьне і гарачае водазабесьпячэньне. З 1 ліпеня вырасьце плата за халоднае водазабесьпячэньне і каналізацыю. Кошт адной кіляват-гадзіны электраэнэргіі для дамоў з электраплітамі складзе 67,7 рублёў, для астатніх – 93,4 рублі. А вось уладальнікі катэджаў, якія для ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня карыстаюцца электракатламі магутнасьцю больш за 5 кіляват, уначы, з 23-й да 6-й раніцы, будуць плаціць 93 рублі за кіляват-гадзіну, а ў дзённы час у 5 разоў больш – 464 з паловай рублі.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ўжо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Чарнобыльскі шлях — 2006. 26 красавіка ў 18:00 ад Плошчы пачнецца шэсьце. Пасля шэсця адбудзецца мітынг прысвечаны 20 угодкам Чарнобыльскай трагедыі.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 27, 1320 // 11:45 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@