Іскавая заява Віцебскага ДСК супраць газеты "Віцебскі кур'ер"
17 скавіка 20006 г. на шэрагу сайтаў, у тым ліку і на нашым, з'явілася копія загада пад №153 па Віцебскаму ДСК, дзе дырэктар гэтага прадпрыемства загадваў арганізаваць датэрміновае галасаванне і «патлумачыць неабходнасць галасавання за дзеючага Прэзідэнта».
http://www.belnews.info/2006/03/17/zagad_pa_vtsebskamu_dsk/
Гэтая інфармацыя была скарыстаная шэрагам СМІ.
Учора стала вядома, што Віцебскі ДСК падаў у суд на газету «Віцебскі кур'ер» іскавую заяву аб абароне дзелавой рэпутацыі.
[ "Тэкст іскавой заявы Віцебскага ДСК" ]
Apr. 14, 2006 // 12:02 | Каментары (0)
Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №034
Падзеі
Хваля рэпрэсій супраць актывістаў апазіцыі не спыняецца. Студэнтаў, выключаюць з вучобы, нягледзячы на абяцанні міністра адукацыі Аляксандра Радзькова пакінуць усіх затрыманых навучэнцаў у часе выбарчай кампаніі ў навучальных установах. Працягваюцца звальненні, суды і арышыты ўдзельнікаў вулічных акцый. Студэнты звяртаюцца ў грамадскі камітэт падтрымкі рэпрэсаваных. Кожны распавядае сваю гісторыю. Згодна з загадам адміністрацый навучальных установаў, большасць студэнтаў выключылі з вучобы з фармулёўкай “за сістэматычныя пропускі заняткаў”. Пад кола рэпрэсій трапілі студэнты як дзяржаўных, так і недзяржаўных установаў. Марыю Свянціцкую выключылі з Акадэміі ўнутраных спраў, а Тамару Рудзько з Інстытуту парламентарызму і прадпрымальніцкай дзейнасці. Працу ў сталічных універсітэтах страцілі каля дзесятка выкладчыкаў.
У саўгасе «Гарадзец» – бунт? Напярэдадні сяўбы механізатары саўгасу «Гарадзец», што на Шклоушчыне, пратэставалі супраць малых заробкаў. Некаторыя напісалі заявы аб звальненні. У падшэфную гаспадарку, якой некалі кіраваў Аляксандр Лукашэнка, тэрмінова былі камандзіраваныя старшыня «Беларусбанку» Надзея Ермакова і памочнік прэзідэнта Ўладзімер Лаўранкоу. Што з гэтага атрымалася, высвятляла нашая карэспандэнтка.
КДБ узбудзіла крымінальную справу супраць яшчэ аднага маладзёвага лідэра. 10 красавіка супраць маладзёвага лідэра Сяргея Марчыка з Баранавіч узбуджана крымінальная справа па арт. 193–1 КК РБ – дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. 13 красавіка на кватэрах Сяржука Марчыка і актывістаў Андрэя Юруця і Віктара Кіслюка следчыя органы правялі ператрусы, канфіскавалі матэрыялы і выданні дэмакратычнага руху, а таксама прыватную аргтэхніку. Крымінальная справа заведзеная пакуль што толькі на Сяржука Марчыка, астатнія праходзяць па ёй у якасці сведкаў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Людзі
Міхаіл Марыніч выйшаў на свабоду. Былі міністр знешнеэканамічных суязяў выйшаў з калоніі ЎЖ 15/1. Па яго словах ён верніцца ў вялікую палітыку і грамадскую дзейнасць пасля таго, як паправіць падарванае турмой здароуе. На гэта можа спатрэбіцца месяц ці два.
Цытаты
Анатоль Лябедзька прапануе правесці над Лукашэнка міжнародны грамадскі суд: «Я вижу в этом смысл, необходимость и несомненную пользу. Международный общественный суд над белорусским режимом и идеологией лукашизма — это ўвеличительное стекло, через которое мы предлагаем взглянуть на белорусские реалии».
Абвесткі
Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ўжо выйшлі на свабоду.
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Apr. 14, 2006 // 18:58 | Каментары (0)

Спампаваць версію для друку (PDF)
Apr. 14, 2006 // 19:03 | Каментары (0)