Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №032
Падзеі
30-я суткі за кратамі трымаюць актывіста апазіцыі з Шчучына. Апазіцыйнага актывіста Сяргея Ляшкевіча вінавацяць у падрыхтоуцы да тэрарыстычных актаў. Тэрмін следств па гэтай справе павінен скончыцца 2 траўня, але ужо цяпер адвакат упэўнены, што следчыя дзеянні не вядуцца.
На сёння як мінімум 15 чалавек выключаныя з ВНУ. Грамадск камітэт дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў складае спіс пацярпелых падчас акцыяў пратэсту, а таксама асобаў і арганізацыяў, якія прапаноуваюць сваю дапамогу. Сябры гэтага грамадскага руху заяўляюць, што не пакінуць па-за увагай ніводнага чалавека з тых, што былі рэпрэсаваныя з палітычных матываў. Грамадск камітэт таксама плануе працаваць да завяршэння прэзідэнцтва Лукашэнкі.
Суд адмовіў Тацяне Хоме ў аднаўленні на вучобе. Судзьдзя Заводскага раёну Менску Ірына Мардовіч, якая тры дні разглядала скаргу былой студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту, адлічаную пасля таго, як яе абралі ў кіраўніцтва еўрапейскай студэнцкай арганізацыі, сёння адхіліла пазоу Тацяны Хомы супраць адміністрацыі БДЭУ.
Міхаіл Марыніч вызвалены. У калоніі дзе ён утрымліваўся прайшло выяздное пасяджэнне суда. Прынята рашэнне аб яго умоуна-датэрміновым вызваленні.
Швайцарыя таксама забараняе уезд беларускім чыноунікам. Швайцарыя далучылася да санкцыяў Еўрапейскага звязу супраць беларускіх чыноунікаў, адказных за парушэнні правоу чалавека і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і таксама забараніла ім уезд на сваю тэрыторыю.
Людзі
У Наваполацку 4-ты дзень трымае галадоуку сябар КХП БНФ. Мінулай суботы, у момант інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у Наваполацку распачаў галадоуку пратэсту сябар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік. Паводле галадоуніка, ён пайшоу на такі крок, ня маючы іншых сродкаў выказаць сваё абурэнне тым, як праходзілі прэзідэнцкія выбары. Спадар Кулік паведаміў сябрам і знаёмцам, што збіраецца галадаваць два тыдні, пры гэтым у першыя дні галадоукі будзе хадзіць на працу.
Казуліна не жадаюць выпускаць з турмы. Суд Цэнтральнага раёна Мінска ў сераду адмовіў у задавальненні скаргі адвакатаў былога кандыдата ў прэзідэнты. “Затрыманне прызнанае законным, і скарга адхіленеая”, — павдамілі ў судзе.
Узбуджана яшчэ адна крымінальная справа аб “паклёпе на прэзідэнта”. Справа узбуджана на аршанскага актывіста апазіцыі Мікалая Разумава, які на сустрэчы з Мілінкевічам 24 сакавіка абвінаваціў Лукашэнку ў забойстве Ю. Захаранкі і В. Ганчара. Разумаў быў арыштаваны ў той жа дзень, а нядаўна перапраўлены ў Мінск.
Абвесткі
Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.
Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас [email protected] з пазнакай fota Svabody. Падрабязнасці на www.svaboda.org
Спампаваць версію для друку (PDF)
Apr. 12, 2006 // 19:28 | Каментары (0)