TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №031

Падзеі

Магілёў: пасля 15 сутак арышту два актывісты звольнены з працы. Палітвязні магілёвец Алег Дзячкоу і дрыбінец Андрэй Юркоу адседзелі 15 сутак у Жодзінскім СІЗА і даведаліся, што ад 24 сакавіка звольненыя са сваіх месцаў працы. Андрэй Юркоу працаваў восем гадоу галоуным спецыялістам маркетынгу на прадпрыемстве “Вучгас” Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Алег Дзячкоу выкладаў у адной з магілёўскіх сярэдніх школаў спецыяльны абавязковы курс “Магілёвазнаўства”.

У Менску звольнілі былога палітвязня Жодзінскай турмы. У Менску быў звольнены з працы удзельнік сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы, былы палітвязень Жодзінскай турмы Аляксей Більдзюк. 24-гадовы Аляксей Більдзюк працаваў настаўнікам фізік, інфарматыкі і астраноміі ў менскай школе №161. Яго размеркавалі сюды два гады таму пасля сканчэння Белдзяржуніверсітэту.

Намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі асуджаны на 15 сутак. Юрася Беленькага суд прызнаў вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 7 красавіка на Кастрычніцкай плошчы. За удзел у гэтым мітынгу пратэсту супроць інагурацыі Аляксандра Лукашэнкі пакараныя таксама яшчэ 4 яго удзельнікі.

Арганізатары звярнуліся па дазвол уладаў на «Чарнобыльскі Шлях – 2006». Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падаў у Менскі гарвыканкам заяўку на правядзенне “Чарнобыльскага шляху”, прымеркаванага да 20-і гадавіны аварыі на ЧАЭС. Спадар Івашкевіч просіць гарадскія улады даць дазвол на збор тысячы чалавек на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка а 18-і гадзіне, шэсце па праспекце Незалежнасці (Скарыны) да Акадэміі Навук, дзе мяркуецца правесці мітынг.

Апошнімі днямі ў Беларусі паболела палітычных актывістаў, пакараных абмежаваннем волі, гэтак званай “хіміяй”. На мінулым тыдні суд Цэнтральнага раёну Менску вынес такое пакаранне тэрмінам на два гады чальцам незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубар” Аляксандру Казакову і Змітру Зубру. Хлопцаў затрымалі ў ноч на 28 снежня 2005 году году за палітычныя графіці на будынку Цэнтральнага суду (лічба 16, якая заклікае да удзелу ў Дні салідарнасці з рэпрэсванымі і сем’ямі зніклых). Іх абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам у часе затрымання. За арганізацыю вулічных дэманстрацый на “хіміі” ужо адбываюць пакаранне Павал Севярынец, Мікола Статкевіч і Андрэй Клімаў.

Актывіста С.Кастыленку зноу арыштавалі на 5 сутак – паводле завочнага прысуду. Актывіста штабу Аляксандра Казуліна Сяргея Кастыленку затрымалі сёння увечары і накіравалі адбываць 5 сутак арышту ў турму на Акрэсціна. Сяргея судзілі завочна за тое, што 2 сакавіка ён быў каля будынку міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску.

Ваўкавыскія актывісты скардзяцца генпракурору. Віталь Гуляк і Віктар Войтчук напісалі скаргу генеральнаму пракурору на дзеянні ваўкавыскай міліцыі і пракуратуры. Падчас выбарчай кампаніі ў іхных кватэрах правялі ператрусы. Тады ў Ваўкавыску нехта распісаў сцены будынкаў палітычнымі графіці. Пазней высветлілася, што спадары Гуляк і Войтчук ня маюць да гэтага дачынення. Цяпер яны спрабуюць дамагчыся адказу на пытанне: на якой падставе ваўкавыскі пракурор даў санкцыю абшукаць іхныя кватэры.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 11, 2006 // 18:21 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@