TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны. Палітыка. Апошнія падзеі. Беларусь. №030

Падзеі

З турмы на Акрэсціна ў нядзелю выйшлі 18 палітвязняў. З турмы на Акрэсціна выйшлі 18 палітвязняў, якія былі арыштаваныя за арганізацыю намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы Менску, а таксама за удзел у акцыі пратэсту 25 сакавіка. Усе яны адбылі максімальны тэрмін адміністрацыйнага зняволення – 15 сутак. У турме застаюцца яшчэ некалькі чалавек, зняволеных за удзел у палітычных акцыях.

Сваякам не дазваляюць сустрэцца з арыштаванымі апазіцыянерамі. Следчыя адмаўляюць у спатканні сваякам большасці апазіцыянераў, якіх арыштавалі падчас выбарчай кампаніі паводле крымінальных артыкулаў. У палітычнага вязня Цімафея Дранчука нарадзіўся сын, а “хімік” Андрэй Клімаў знайшоу цікавую працу. Працягваецца ціск на палітычных вязняў, якія былі арыштаваныя падчас перадвыбарчай кампаніі. Нагадаем, гэты сумны спіс з болей як тысячы чалавек адкрыла справа чатырох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнёрства”. Мікалай Астрэйка, Эніра Браніцкая, Аляксандр Шалайка і Цімафей Дранчук, якія рыхтаваліся да назірання за выбарамі, былі арыштаваныя яшчэ 21 лютага і змешчаныя ў ізалятар КДБ. У афіцыйнай інфармацыі пра іх справу паведамлялася пра выбуховыя прыстасаванні і зброю, нібыта знойдзеную ў назіральнікаў, між тым абвінавацілі іх у дзеяннях ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Еўразвяз зацьвердзіў спіс беларускіх чыноунікаў, якім забаронены уезд у краіны Звязу. Рада Еўрапейскага звязу зацьвердзіла сёння спіс беларускіх чыноунікаў, адказных за удзел у фальсіфікацыях вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якім забаронены уезд на тэрыторыю Еўразвязу. У спісе, нягледзчы на патрабаванні Польшчы, Славаччыны і Літвы яго пашырыць, апынулася 31 асоба на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Суд адмовіў Лябедзьку ў пазове да БТ. Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне аб адмове лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку ў пазове да Белтэлерадыёкампаніі і яе старшыні Аляксандра Зімоускага. 10 красавіка рашэнне агучыла судзьдзя Таццяна Масальская. На думку суда, сэнс пазакадравага тэкста быў перададзены ў выглядзе, які прыкладна адпавядае сапраўднаму, паколькі А.Зімоускі, аўтар фільма, паведаміў, што кадры узяты з францускага тэлеканала і сэнс пазакадравага тэкста не павінен быць перададзены даслоуна. Таксама суд вырашыў, што пазакадравы тэкст не утрымлівае зневажальных выказванняў, што ганьбяць гонар і дзелавую рэп'ютацыю.

Людзі

Тацяна Хома судзіцца зь універсітэтам. У судзе Заводскага раёну Менску пачаўся суд па справе Тацяны Хомы супраць Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту. Выключаная студэнтка падала ў суд на БДЭУ. У першай палове дня судзьдзя Ірына Мардовіч выслухала погляды двух бакоу: адваката былой студэнткі і юрысконсульта універсітэту. А 14-і гадзіне судовае паседжанне працягнецца. Тацяна Хома была выключаная з БДЭУ за удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Францыі. У яе падтрымку выступіла міжнародная студэнцкая супольнасць. Летась у лістападзе Хома была абраная ў кіраўніцтва Звязу нацыянальных студэнцкіх аб’яднанняў Эўропы.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Адноулена выданне літаратурнага альманаху “Калоссе”. Пасля пяцігадовага перапынку аднавілася выданне незалежнага літаратурна-мастацкага альманаху “Калоссе”. Днямі выйшаў ягоны дзясяты нумар. Альманах быў заснаваны ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў, штаб-кватэра якога месціцца ў Полацку.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 10, 2006 // 19:15 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@