TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь. №029

Падзеі

У турме на Акрэсціна застаюцца 59 палітвязняў. У ноч на суботу з турмы на Акрэсціна выйдуць 42 чалавекі, якія былі арыштаваны 24-га сакавіка падчас разгрому намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы Менску. Усе яны адбываюць адміністрацыйнае зняволенне тэрмінам 15 сутак. У турме працягваюць заставацца яшчэ 17 палітычных вязняў, арыштаваных і зняволеных падчас акцыі пратэсту 25-га сакавіка. Пасля 15 сутак арышту яны выйдуць на волю ў нядзелю 9 сакавіка.

Інаўгурацыя Лукашэнкі адбудзецца там, дзе стаяў лягер пратэсту. Заўтра, 8-га красавіка, а 15-і гадзіне пачнецца інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін. Яна будзе транслявацца дзяржаўнымі каналамі радыё і тэлебачання ў жывым эфіры. Кульмінацыяй першай часткі стане прысяга на Канстытуцыі ў Палацы Рэспублікі і праграмная прамова. Затым Аляксандр Лукашэнка выйдзе на Кастрычніцкую плошчу, дзе яшчэ два тыдні таму людзі пратэставалі супраць фальшавання выбараў. Лідэры замежных дзяржаваў на урачыстасці ў Менск не запрошаны.

Адвакат А.Казуліна падаў скаргу ў пракуратуру. Аляксандр Казулін быў затрыманы 25-га сакавіка незаконна — лічаць ягоныя абаронцы. Адпаведная скарга пададзена сёння ў пракуратуру Беларусі. 7 сакавіка адвакат Ігар Рынкевіч сустрэўся з экс-кандыдатам на прэзідэнта Аляксандрам Казуліным, якога утрымліваюць у следчым ізалятары Жодзіна. Пасля узгаднення з Казуліным адвакат накіраваў скаргу ў пракуратуру, у якой аспрэчвае законнасць затрымання.

Расея і Нямеччына істотна розняцца ў ацэнцы выбараў у Беларусі. У пытанні ацэнкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Расея і Нямеччына маюць істотныя адрозненні – так пішуць нямецкія СМІ, каментуючы візі у Берлін расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова. Расейскі міністр сустракаўся сёння з бундэсканцлерам Ангелай Мэркель і міністрам абароны Нямеччыны Францам-Ёзэфам Юнгам, учора меў працяглыя перамовы зь кіраўніком нямецкага знешнепалітычнага ведамства Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. У часе сустрэчаў з берлінскімі кіраўнікамі міністр Лаўроу настойваў на тым, што ў аснову фармавання дачыненняў зь Беларусі і таксама Украінай мусяць быць пакладзеныя вынікі нядаўніх выбараў у гэтых краінах. Тым часам нямецкі бок заявіў, што выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Паводле міністра Штайнмаера, нагадванне пра гэта беларускаму кіраўніцтву ня ёсць умяшаннем ва унутраныя справы суверэннай дзяржавы.

Людзі

Марыюш Машкевіч – на волі. Бацька былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча, даведаўшыся пра тое, што ягоны сын вольны, заявіў нашаму радыё, што вельмі узрадаваны, але аднак працягне сваю галадоуку каля амбасады да моманту, пакуль не пабачыць сына на уласныя вочы. 7 красавіка былы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марыюш Машкевіч пасля заканчэння курсу лекавання быў выпісаны з аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі першага гарадскога клінічнага шпіталю Менску.

На Чарнобыльскага інваліда палюе міліцыя. Чарнобыльскага ліквідатара, актывіста каманды Мілінкевіча, інваліда другой групы Васіля Сіліверста з Калінкавічаў міліцыянты сёння спрабавалі сілай даставіць у суд. Справа скончылася тым, што інваліда, які перанёс ужо два інфаркты, замест міліцыянтаў забрала машына «хуткай дапамогі".

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.

Новы конкурс – «Фота Свабоды». «Фота Свабоды» – Ваш погляд на беларускае жыццё. Дасылайце (з кароткім апісаннем – што, дзе, калі) здымкі падзеяў, сітуацыяў, людзей на адрас svaboda@rferl.org з пазнакай “fota Svabody”. Падрабязнасці на www.svaboda.org

Спампаваць версію для друку (PDF)

May. 25, 440 // 11:44 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@