Навіны выбараў. Беларусь. №027
Падзеі
Еўрапарлямент выказаў салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю. Сёння ў Страсбуры на пачатку пленарнага паседжання Еўрапарляменту ягоны прэзідэн Хосэп Борэл вітаў лідэра аб’яднанай беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, які прыехаў назіраць за дэбатамі адносна выбараў і паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі. Многія еўрадэп'ютаты на знак салідарнасці зь Беларуссю мелі бел-чырвона-белыя шалікі. Прэзідэн Еўрапарляменту Хосэп Борэл упрыгожыў свой пінжак бел-чырвона-белай хустачкай. Бела-чырвона-белыя шалікі з надпісам “Салідарнасць зь Беларуссю” прывезлі польскія дэп'ютаты з групы Еўрапейскай народнай партыі. Насілі гэтыя шалікі найперш дэп'ютаты з краінаў, што суседзяць зь Беларуссю, а таксама прадстаўнікі Нямеччыны, Фінляндыі ды іншых дзяржаваў,
Вярхоуны Суд адмовіўся разглядаць скаргу Казуліна наконт выбараў. Суд Беларусі адмовіўся разглядаць скаргу Аляксандра Казуліна і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, якія трабавалі прызнаць мінулыя прэзідэнцкія выбары несапраўднымі. У штабе Аляксандра Казуліна называюць гэтае рашэнне суду “фарсам”. Як пацьвердзілі ў Вярхоуным Судзе Беларусі, там адмовіліся прыняць да разгляду скаргу былога кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна наконт мінулых прэзідэнцкіх выбараў. “Гэтая скарга суду непадведамасная”, — патлумачыла прэсавы сакратар Вярхоунага Суду Анастасія Цымановіч.
Да турмы на Акрэсціна прыходзяць былыя палітвязні. Да менскай турмы на вуліцы Акрэсціна працягваюць прыходзіць людзі зь перадачамі для палітычных вязняў, арыштаваных у Менску падчас акцыяў пратэсту. Некаторыя зняволеныя ня маюць блізкіх сваякоу альбо тыя жывуць далёка, таму ім дапамагаюць сябры. Сярод іншых на Акрэсціна прыходзяць былыя насельнікі турмы, якіх арыштавалі падчас разгрому намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. Свой тэрмін зняволення яны адбылі, а цяпер прыходзяць падтрымаць сяброу.
Людзі
Марыюш Машкевіч прабудзе ў рэанімацыі да канца тыдня. Былы амбасадар Польшчы Марыюш Машкевіч па-ранейшаму застаецца ў аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі першага гарадскога клінічнага шпіталю. Мяркуецца, што ў рэанімацыі ён прабудзе да канца тыдня. Палатны лекар Марыюша Машкевіча Аляксей Ляшэнка дакладны дыягназ па тэлефоне назваць адмовіўся — медычная таямніца. Але пра умовы утрымання, адчуванне спадара Машкевіча распавёў: ён ляжыць у асобнай палаце, дзе кругласуткава дзяжурыць медсястра, пад дзвярыма знаходзіцца міліцыянт.
Факты
Кошт расейскага газу для Беларусі вырасце ў любым выпадку. Да канца красавіка беларускі урад мае азнаёміцца з пакетам прапановаў расейскага канцэрну “Газпром” што да цэнаў на газ у 2007 годзе. У штаб-кватэры “Газпрому” сцьвярджаюць: цэны будуць падвышаныя ў любым выпадку. Беларускія эксперты перакананыя: цэны на газ наўпрост будуць залежаць ад пазіцыі афіцыйнага Менску ў пытаннях магчымага рэферэндуму пра абвяшчэнне так званай Саюзнай дзяржавы.
Абвесткі
Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.
На сайце www.bielarus.net з'ЯВІЛАСЯ запрашэнне на акцыю “Супраць фальшывай інаугурацыі”. Акцыя плануецца 7 красавіка ў 18:30 на Плошчы.
Спампаваць версію для друку (PDF)
Apr. 05, 2006 // 19:09 | Каментары (0)