TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбраў. Беларусь. №026

Падзеі

Лукашэнка з'явіўся перад журналістамі. Сёння Аляксандр Лукашэнка упершыню пасля 20 сакавіка з'явіўся перад журналістамі. 4 красавіка кіраўнік Беларусі прыняў амбасадара Казахстану Газіза Алдамжарава. Сустрэча адбылася з нагоды завяршэння казахскім дыпляматам сваёй місіі ў Беларусі. А 15-і гадзіне кароткі сюжэт з гэтай сустрэчы паказала Беларускае тэлебачанне. Лукашэнка і ягоны госць сядзелі ў крэслах насупраць, у эфіры прагучала па некалькі іхных сказаў.

Удзельніка “Народнага галасавання” аштрафавалі на 155 тысяч. Сяргея Кушнярова абвінавацілі за непадпарадкаванне супрацоунікам міліцыі, якіх выклікаў 19-га сакавіка на выбарчы участак у вёсцы Тулава прадстаўнік грамадскага аб’яднання казакаў Юры Фёдараў. Да прыбыцця міліцыянтаў назіральнік у казацкім адзенні — у нагавіцах зь лямпасамі ды футравай шапцы — гвалтам трымаў за рукі спадара Кушнярова: бо лічыў, што кінуць у скрыню замест бюлетэню іншую паперу ёсць злачынствам. Міліцыянты склалі на Сяргея Кушнярова адразу два пратаколы: за дробнае хуліганства на выбарчым участку і за непадпарадкаванне ахоунікам парадку. Судзьдзя Наталя Трацякова фактаў хуліганства не устанавіла, бо ніводзін са сведак ня мог згадаць, каб спадар Кушняроу нецэнзурна лаяўся, як было запісана міліцыянтамі.

Беларуская Праваслаўная царква адмовілася ад супрацоуніцтва з рэжысёрам-дакументалістам Юрыем Азаронкам. Планавалася, што 6 красавіка ў часе адкрыцця IV духоуна-асветніцкага фестывал “Вербны кірмаш” адбудзецца творчая сустрэча з Азаронкам і паказ у Палацы мастацтваў ягоных стужак з серы “Духоуная вайна”. Аднак жа, як паведамілі ў менскім Эпархіяльным упраўленні, фільмы, заснаваныя на ідэалагічнай нецярпімасці, могуць дыскрэдытаваць Беларускую Праваслаўную царкву і яе кіраўніцтва ў вачох прыхаджан ды грамадскасці.

Людзі

Бацька Марыюша Машкевіча пачаў галадоуку. Сёння раніцай у Варшаве бацька Марыюша Машкевіча – Ежы Машкевіч – пачаў каля будынку Міністэрства замежных справаў Польшчы галадоуку з патрабаваннем вызваліць свайго сына з турмы ў Менску. Спадар Машкевіч дамагаецца рашучых захадаў ад польскага МЗС у справе свайго сына, які з'яўляецца былым амбасадарам Польшчы ў Беларусі і які быў арыштаваны на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Цытаты

Прадпрыемства “Мінгарводаканал” хоча атрымаць ад Аляксандра Мілінкевіча 858 796 рублёў за нібыта прачыстку каналізацыі на Кастрычніцкай плошчы. На імя Аляксандра Мілінкевіча прыйшоу ліст за подпісам дырэктара “Мінгарводаканала” І. Герасімёнка “Аб вяртанні беспадстаўных выдаткаў”. У лісце пазначана, што “22 сакавіка прадпрыемства панесла беспадстаўныя выдаткі па прачыстцы каналізацыйнай сеткі ад пабочных прадметаў у месцах скаплення мітынгуючых”. Дырэктар прадпрыемства называе Аляксандра Мілінкевіча “адным з арганізатараў” мітынга і прапаноувае сплаціць прадпрыемству 858 796 рублёў. Да ліста далучана таксама копія сметы, дзе, між іншага, ёсць наступныя пункты: “прачыстка дваравой сеткі каналізацыі, ачыстка калодца ад бруду і смецця, заварванне люка калодца, кампенсацыя за малааб’ёмнасць (!), памер прэміі (), сума прэміі – 63 тысячы (!)”.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.

На сайце www.bielarus.net з'явілася запрашэнне на акцыю “Супраць фальшывай інаугурацыі”. Акцыя плануецца 7 красавіка ў 18:30 на Плошчы.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 04, 2006 // 18:45 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@