Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №025

Падзеі

Іх сустракалі кветкамі і воклічамі «Слава героям!». 3 красавіка, а 3 гадзіне ночы з Менскага спецпрымальніка і Жодзінскага ізалятара часовага утрымання выйшлі каля сотні палітвязняў. Гэта людзі, якіх затрымалі ў часе ліквідацыі намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы уначы з 23 на 24 сакавіка. Ад пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы за краты трапілі больш за тысячу чалавек. Паколькі на усіх арыштаваных за апазіцыйную дзейнасць, у Менску не хапіла камер, людзей трымалі ў ізалятары Менскага раёну і Менскай вобласці. Са сценаў Жодзінскага ізалятара выходзяць 84 чалавекі, іх сустракае каля трохсот чалавек, сярод іх шмат прадстаўнікоу прафсаюзаў, прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі забяспечылі транспарт, каб развесці дадому вызваленых з Жодзіна, а таксама з турмы на Акрэсціна. Зараз выходзяць на волю людзі, якяі трымалі галадоуку, сярод іх Дзяніс Буйніцкі з Бабруйску. Хлопцы кажуць, што адчуваюць сябе больш-меньш нармальна. Жонкі, сваякі і прысутныя сустракаюць вызваленых воклічамі «Жыве Беларусь!», «Слава героям!»

Палітвязням турмы на Акрэсціна нясуць ахвяраванні. З турмы на вуліцы Акрэсціна ў Менску вызвалілі некалькі дзясяткаў вязняў. Усе яны адбылі арышты пасля ліквідацыі намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы 24 сакавіка. Але многія удзельнікі акцыі пратэсту застаюцца за кратамі, таму да турмы на Акрэсціна па-ранейшаму прыходзяць людзі, каб дапамагчы зняволеным і вызваленым палітвязням.

Мяркуецца, што пасля інаўгурацыі Лукашэнка выйдзе на Кастрычніцкі пляц. Інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі адбудзецца 8 красавіка. Мяркуецца, што урачыстая цырымонія будзе наладжана ў Палацы Рэспублікі і на Кастрычніцкім пляцы.

Людзі

Следств ў справе Казуліна працягнецца некалькі месяцаў. Следчыя мерапрыемствы па крымінальных справах, распачатых у адносінах да Аляксандра Казуліна, могуць цягнуцца як мінімум два месцы. Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў пракуратуры Менску. Суразмоуцы агенцтва дадалі, што калі на працягу двух месяцаў пасля пачатку следств узнікнуць пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, тэрмін можа быць працягнуты яшчэ на месяц, а потым яшчэ на шэсць месяцаў.

Мілінкевіч правёў перамовы з кіраўніцтвам Аўстрыі і Еўразвязу. Лідэр аб’яднанай беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч сёння знаходзіцца ў Вене. Ён сустрэўся з кіраўніком дэлегацыі аўстрыйскага парламенту ў ПАРЭ Мікаэлам Шпіндэлегерам, са старшынём аўстрыйскага парламенту Андрэасам Колем і канцлерам Вольфгангам Шусэлем, які цяпер адначасова з'яўляецца старшынём Рады Еўразвязу. Асноуная тэма перамоваў і выступаў Аляксандра Мілінкевіча ў Вене — сітуацыя ў Беларусі пасля выбараў 19 сакавіка, супрацоуніцтва Аўстрыі і Еўразвязу з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, магчымасці падтрымкі беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных.

Цытаты

Г. Нявыглас: “Стан здароуя прэзідэнта выдатны. У суботу мы гулялі з прэзідэнтам ў хакей і ён перамог нас з разгромным лікам. Запэўніваю вас, што стан здароуя прэзідэнта выдатны”.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Apr. 03, 2006 // 19:10 | Каментары (0)