TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №024

Падзеі

З Акрэсціна выйшла 70 вязняў, іх сустракалі каля 400 чалавек. Каля 90 чалавек выйшлі з-за кратаў ізалятараў Менску і Менскай вобласці. Большасць з іх былі затрыманы уночы — калі намагаліся прайсці на Кастрычніцкую плошчу, альбо спрабавалі пранесці туды цёплыя рэчы і тэрмасы з кавай. У тры гадзіны ночы з ізалятару Менскага раёну выйшлі 15 дзяўчат, якіх затрымалі падчас ліквідацыі намётавага лагеру. 10 чалавек выйшлі з камераў жодзінскага ізалятару часовага утрымання. З турмы на вуліцы Акрэсціна на волю выйшла каля 70 чалавек. Іх сустракалі больш за чатыры сотні чалавек.

“Газпром” дамагаецца акцый “Белтрансгазу” — лічаць эксперты. Паводле меркаванняў і расейскіх, і беларускіх экспертаў, учарашняя пагроза падвышэння кошту расейскага газу для Беларусі з'яўляецца працягам гандлю паміж «Газпромам» і афіцыйным Менскам за акцыі «Белтрансгазу». Расея ня раз папярэджвала: калі беларускі бок ня пойдзе на умовы «Газпрому», то яна падвысіць кошт газу да 100 даляраў за тысячу кубаметраў. Але беларускі бок перамовы наўмысна зацягваў. Цяпер «Газпром» прызначыў «Белтрансгазу» вельмі сціслы тэрмін для адказу — да 30 красавіка.

Скаргу Мілінкевіча на 700 старонак у Вярхоўным судзе не прынялі. Сёння ад імя Аляксандра Казуліна ў Вярхоўны суд была адвезеная скарга на пастанову ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў, у ёй апазіцыйны кандыдат патрабуе прызнаць мінулыя выбары несапраўднымі. Скарга была прынятая, яна складаецца з больш чым 400 старонак тэксту, у якой выкладзеныя усе зафіксаваныя парушэнні выбарчага заканадаўства. Аналагічную заяву ад імя іншага апазіцыйнага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча спрабаваў перадаць у прыёмную Вярхоўнага суда кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Аляксандр Бухвостаў. Аднак у судзе адмовіліся яе браць, спаслаўшыся на тое, што ў яго няма даверанасці ад Аляксандра Мілінкевіча. Таму спадар Бухвостаў накіраваў скаргу лістом з паведамленнем праз пошту.

БХК просіць Вярхоўны суд прызнаць выбары несапраўднымі. Беларускі Хельсінкі камітэт (БХК) накіраваў у Вярхоўны суд скаргу, у якой просіць суд прызнаць мінулыя прэзідэнцкія выбары несапраўднымі па усёй краіне. Праваабаронцы падаюць спіс з васьмі асноўных парушэнняў, якія яны зафіксавалі ў выніку маніторынгу выбараў па усёй Беларусі.

Затрыманы 25000 улётак пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы. 25 тысяч улётак пад назовам “Народны кантроль” знаходзіліся ў машыне, якую затрымалі супрацоўнікі ДАІ на Віцебшчыне. Кіроўцу, журналіста Вадзіма Баршчэўскага, і ягонага сына Алега змусілі паехаць у аддзел міліцыі Віцебскага раёну.

Нямецкія палітыкі – за забарону выезду беларускім чыноўнікам на адпачынак на Чорнае мора. Сябра камісіі па міжнародных справах у нямецкім Бундэстагу, хрысціянскі дэмакрат Манфрэд Грунд заявіў «Свабодзе», што нямецкія палітыкі ня проста вітаюць увядзенне візавых санкцыяў у краіны Еўразвязу для адказных беларускіх чыноўнікаў, але таксама рыхтуюць прапановы да расейскага і украінскага кіраўніцтва адносна абмежаванняў на выезд беларускіх чыноўнікаў на адпачынак ў гэтыя краіны.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 31, 2006 // 19:08 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@