TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Цэнзура на форуме Полацка і Наваполацка

Не скарэт, што пад час апошніх палітычных падзеяў грамадзянам Беларусі востра не хапала праўдзівай інфармацыі. Тэлебачаньне выключна дзяржаўнае, незалежныя газеты да чытача траплялі з перабоямі. Таму вялікай папулярнасцю сталі карыстацца інтэрнэтаўскія форумы і LiveJournal. І калі да апошняга беларускім уладам дабрацца практычна немагчыма, то на некаторых форумах пачынаюць уводзіць цэнзуру.

Вось што могуць бачыць наведвальнікі форума «Два города» http://forum.2goroda.by/ :

Mar. 30, 2006 // 11:41 | Каментары (5)


Навіны выбараў. Беларусь №023

Падзеі

Сёмыя суткі палітвязні Жодзінскага СІЗА трымаюць галадоуку. У Жодзіне частка удзельнікаў акцыі, што адбывалася пасля выбараў у Менску на Кастрычніцкай плошчы, трымае галадоуку. Сёння – сёмыя суткі іх знаходжання ў мясцовым ізалятары. Жодзінская міліцыя адмаўляецца афіцыйна пацьвердзіць факт галадоукі ў мясцовым ізалятары, дзе адбывае пакаранне больш за паўтары сотні жыхароу палаткавага гарадка. Неафіцыйна, аднак, вядома, што Сяргей Гарэлік – не адзіны палітвязень Жодзінскага СІЗА, які трымае галадоуку пратэсту. Як паведаміла Ала Гарэлік, падчас разгляду ў Першамайскім судзе справаў удзельнікаў акцыі абвінавачаныя змаглі перадаць на волю спіс тых, хто вырашыў праз галадоуку выказаць пратэст уладам.

Выбарчыя штабы Казуліна і Мілінкевіча падрыхтавалі скаргі ў Вярхоуны суд з патрабаваннем прызнання вынікаў выбараў несапраўднымі. Скарга ў Вярхоуны суд з патрабаваннем прызнаць мінулыя прэзідэнцкія выбары несапраўднымі падрыхтавана штабам экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандрам Казуліным, які знаходзіцца ў жодзінскім следчым ізалятары. Бліжэйшым часам яна будзе перададзена ў Вярхоуны суд. Аналагічная скарга ад імя іншага апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, Аляксандра Мілінкевіча, будзе пададзена заўтра.

У Вільні створаны Фонд дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі. У ліку ініцыятараў і заснавальнікаў – і людзі сталага веку, былыя гімназісты Віленскай беларускай гімназіі – Галіна Войцік, Яраслаў Станкевіч, Міраслава Русак, і беларускія грамадзкія дзеячы з розных арганізацыяў, студэнты. На рахунак ад першага дня рэгістрацыі пачалі прыходзіць ахвяраваньні. Рахунак фонду адкрыты грамадзкай арганізацыяй “Віленскі беларускі музэй імя І.Луцкевіча”. Галоўная ініцыятарка і заснавальніца фонду Людзьвіка Вітушкава распавяла нашаму радыё, што гэта будзе і матар'яльная дапамога, і маральная падтрымка, якая аб'яднае і ўзмоцніць беларусаў.

Штраф – за брашуру з дакладам ААН аб парушэннях правоу чалавека. Жыхара вёскі Старое Сяло Жабінкоускага раёну Берасцейшчыны Васіля Андрасюка пакаралі штрафам памерам 100 тысячаў рублёў за распаўсюд брашуры, у якой згадваліся факты парушэнняў правоу чалавека ў Беларусі. Міліцыянты затрымалі спадара Андрасюка на вуліцы Савецкай ў Берасці яшчэ 17 студзеня. У ягонай торбе знаходзіліся 447 асобнікаў брашуры “Рэспубліка Беларусь: Пытанне аб парушэнні правоу чалавека і асноуных свабодаў ў любой частцы свету”. У брашуры быў надрукаваны даклад адмысловага дакладчыка Адрыяна Сэверына, зроблены ім у Камісіі па правах чалавека ААН летась у красавіку.

Людзі

Марыюш Машкевіч застаецца ў рэанімацыі. Былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч знаходзіцца ў рэанімацыі менскага клінічнага шпіталю №1, куды яго прывезлі з турмы 29 сакавіка. Марыюш Машкевіч быў затрыманы уначы падчас разгону намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы і асуджаны на 15 сутак арышту за удзел у акцыі пратэсту. У турме на Акрэсціна спадар Машкевіч скардзіўся на моцны боль у грудной клетцы, і яго даставілі ў шпіталь з падазрэннем на інфаркт. Наведаць яго сёння дазволілі кіраўніку консульскага аддзелу польскай амбасады Кшыштафу Свідэрэку.

Факты

Газпрам заявіў, што ў 2007 г. Пастаўкі газа павінны ажыццяўляцца ў Беларусь па еўрапейскіх коштах.

Абвесткі

Палітзняволеныя адчыняюць свой рэсурс у Інтэрнэт. Па адрасу www.akrescina.org будзе змяшчацца інфармацыя аб палітычных вязнях. Ствараюць сайт былыя вязні, якія ужо выйшлі на свабоду.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 30, 2006 // 19:23 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@