TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Салідарнасць з палітычнымі вязнямі

Нагадваю, што ў жодзінскай турме 20 чалавек аб'явілі галадоўку. Гэта вельмі мужны крок. Мы павінны выказаць салідарнасць ім і ўсім палітычным зняволеным у трумах Беларусі.

[ "Глядзець улёткі" ]

Mar. 29, 2006 // 13:49 | Каментары (1)


Навіны выбараў. Беларусь №022

Падзеі

Да турмы на Акрэсціна працягваюць ісці людзі з перадачамі для арыштаваных падчас акцыяў пратэсту ў Менску. Штодня тут звычайна збіралася больш за дзвесце чалавек, але цяпер колькасць наведнікаў значна меншая. Напярэдадні ахоунікі раздалі большасць пасылак з дапамогай саміх наведнікаў. Добраахвотна насіць пакункі ўзяліся Аляксандр Макаеў, Зміцер Кудраўцаў і Аляксандр Зялко, якія самі адбылі 15 сутак зняволення за ўдзел у сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам 8 сакавіка. Цяпер яны прыходзяць да турмы, каб дапамагчы сябрам.

Створаны штабы дапамогі палітвязням. Апазіцыйная кааліцыя і “Грамада” стварылі аператыўныя штабы дапамогі палітвязням. У аб’яднанай апазіцыйнай кааліцыі і ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”) заяўляюць, што іх галоуная задача цяпер — юрыдычная і матэрыяльная дапамога сотням палітвязняў, у тым ліку былому кандыдату на прэзідэнта Аляксандру Казуліну, якому пагражае крымінальны пераслед. Як зазначыў кіраўнік юрыдычнай службы штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Лабковіч, цяпер усе суб’екты апазіцыйнай кааліцыі актыўна займаюцца арганізацыяй матэрыяльнай і харчовай дапамогі палітвязням.

Актывістаў “Маладога фронту” пераследуюць і ў сталіцы, і ў рэгіонах. Працягваюцца ператрусы ў кватэрах сталічных актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Следчая група Ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ шукае сябраў “Маладога фронту” у рэгіёнах. Ператрусы адбыліся ў менчукоў Сяргея Лісічонка, Аляксея Шэіна, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага. Лісічонка, Корбана і Гарэцкага, на якіх заведзены крымінальныя справы, адвезлі ў КДБ на допыты, узяўшы падпіскі пра замоучванне інфармацыі. Крымінальная справа заведзена таксама і на Змітра Дашкевіча, які раней быў арыштаваны на 15 сутак.

Вячаслава Сіўчыка спрабавалі забраць у турму непасрэдна з бальніцы. Калі ён выпісаўся, яго спрабавалі звесці некуды дзяжурыўшыя ля палаты людзі ў цывільным. Аднак яны не прадставіліся і не прад’явілі дакументаў, згодна якім Сіўчык падлягае арышту. Невядомых адхілілі праваабаронцы і жур наліты, і сп. Вячаслаў змог сесці ў машыну ды з’ехаць ад бальніцы.

Цытаты

“New York Times”: ЗША забароняць уезд 43 беларускім чыноунікам. Злучаныя Штаты і Еўразвяз разглядаюць персанальныя санкцыі супраць больш як сарака беларускіх дзяржаўных чыноунікаў і журналістаў за іхную ролю ў фальшаванні выніку прэзідэнцкіх выбараў і разгроме дэмакратычнага руху. Артыкул пра гэта змясціла сёння амерыканская газета «Нью-Ёрк Таймс». У спіс асобаў, на якіх маюць быць пашыраныя санкцыі з боку Еўразвязу і ЗША, будуць уключаныя 43 чалавекі, паведамляе «Нью-Ёрк Таймс», якая атрымала копію дакументу.

Людзі

Прадстаўнік АБСЭ асуджае затрыманні журналістаў. Затрыманні беларускіх і замежных журналістаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі парушэннем прынцыпаў АБСЭ. Пра гэта заявіў сёння ўпаўнаважаны гэтай міжнароднай арганізацыі ў пытаннях свабоды слова Міклаш Харашці. Спадар Харашці падкрэсліў, што атрымліваў звесткі, што ў Беларусі былі затрыманыя журналісты з Канады, Чэхіі, Францыі, Грузіі, Расеі, Польшчы, Украіны, Злучаных Штатаў, некаторыя зь іх былі асуджаныя да максімальнага адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.

Абвесткі

Невядомы лёс Сяргея Атрошчанка, моцна збітага 25 сакавіка. Любую інфармацыю можна перадаць па тэл. 8–172–2895009.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 29, 2006 // 18:37 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@