TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь. №020

Падзеі

Суды над затрыманымі 24 сакавіка закрытыя для сваякоў і прэсы. У Менскіх судох без удзелу прэсы і сваякоў адбываюцца разгляды справаў затрыманых 24 сакавіка ўдзельнікаў акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч асуджаны на 15 сутак, польская журналістка В.Самалінская – на 10, расейскі журналіст А.Падрабіньнік – на 15. 34 дзяўчыны пакараныя арыштамі ад 10 да 15 сутак, 25 – чатырма суткамі арышту. А.Казуліна ў суд не прывезьлі – у яго крымінальная справа. У Заводзкім судзе Менску пачаўся разгляд справаў затрыманых уначы 24 сакавіка. У суд з Жодзіна прывезьлі каля 25-ці ўдзельнікаў акцыі пратэсту, некаторых – з завязанымі назад рукамі. Іх судзяць па аднаму, разгляд іхных справаў закрыты для сваякоў і прэсы.

Паведамляе супрацоўнік бальніцы хуткай дапамогі: Это было примерно в 16.00–17.00 часов начали поступать люди. Все синие, с красными оттеками и следами. У троих поврежден позвоночник. Ещё у одного – поврежден позвоночный столб, ног не чувствует. Доставили шестерых парней доставили с подозрением на открытую ЧМТ. У троих без рентгена видно, что череп поврежден. Все без сознания. Доставили очень много людей с поврежденными ребрами. Двух девочек лет 18–20 без сознания. Вероятно ЧМТ средней тяжести. С разбитыми носами. У одной сломано ребро. Около 21.00, приехали люди, в черном, с надписями на спине МИЛИЦИЯ. Спросили кого доставляли, в каком состоянии. Одна девушка пришла в состояние, но врачи протестовали. Мол ЧМТ, ей нужно лежать. Ворвались в палату. Вчетвером взяли и через всю больницу несли на улицу. Там посадили в автомобиль серебристого цвета и куда-то увезли. И еще двух парней, которые были в состоянии ходить.

Справай Аляксандра Казуліна занялася рэспубліканская пракуратура. Супрацоўнік прэсавай службы пракуратуры Беларусі Ягор Лявай сказаў: “Цяпер даецца прававая ацэнка дзеяньням Аляксандра Казуліна. Плянуецца, што да вечара будзе зроблена адмысловая заява”. Аднак у пракуратуры не паведамілі, дзе знаходзіцца Аляксандар Казулін. Кіраўнік прэсавай службы МУС Віталь Грынкевіч таксама сказаў, што ня ведае, дзе трымаюць Казуліна. У выбарчым штабе кандыдата ў прэзыдэнты кажуць, што Аляксандар Казулін знаходзіцца ў ізалятары на Валадарскага. Гэта заяўляе ягоны прэсавы сакратар Ніна Шыдлоўская. Між тым, у ізалятары на Валадарскага гэтыя зьвесткі пацьвердзіць не ўдаецца.

Германія лічыць неабходным запрасіць А. Мілінкевіча на паседжанне Савета ЕС 10 красавіка. З такой прапановай выступіў міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмайер. Ён таксама заявіў, што “становішча ў Беларусі па-ранейшаму выклікае ў нас заклапочанасць.

Консула затрымалі — консульства спыніла працу. Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні сёньня не абслугоўвае беларускіх грамадзянаў, якія жадаюць атрымаць польскую візу. Гэта абумоўлена немагчымасьцю выконваць такія функцыі, бо на памежным пераходзе “Кузьніца Беластоцкая — Брузгі” беларускія памежнікі шмат гадзінаў незаконна трымаюць консула Януша Дамброўскага. Генэральны консул Анджэй Крэнтоўскі таксама адсутнічае, ён выехаў на мяжу для разьбіральніцтва.

Расейскаму палітолагу Андрэю Суздальцаву забаронены ўезд у Беларусь на працягу 5 гадоў. Ён жыў на Беларусі ўжо 13 гадоў, і вось 27 сакавіка атрымаў афіцыйнае рашэнне аб дэпартацыі. Суздальцаў павінен пакінуць нашу краіну цягам 10 дзён. Прычынай дэпартацыі ўказываецца тое, што палітолаг уяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. У Менску ў яго застаюцца жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

Людзі

Беларуская інтэлегенцыя на чале з Уладзімірам Коласам звярнулася са зваротам да Зянона Пазняка вярнуцца ў Беларусь. “Мы лічым, што ў гэты лёсавызначальны час вяртанне на Радзіму Зянона Пазняка і іншых патрыётаў Беларусі зможа надаць нашай барцьбе новы змест”,— кажацца ў заяве.

Павел Шэрамент выйшаў на волю. Яго выпусцілі са спецпрыёмніка на акрэсціна. Па папярэдняй інфармацыі суда над ім не будзе.

Спампаваць версію для друку (PDF)

May. 25, 1420 // 11:43 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@