TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Арестовано около 460 человек

Срочно! Прочитай и передай другому!

Глухой ночью на 24 марта после пятисуточной блокады спецназом ликвидирован мирный палаточный городок протестующих на Октябрьской площади. Среди арестованных нет ни одного террориста, которыми пугали государственные медиа. Основная масса – сознательные взрослые люди, несогласные с торжеством лжи, страха и насилия в стране.

Количество их в самую “мертвую пору” (три часа ночи) составляло отнюдь не “пятьдесят малолеток”.

[ "полностью..." ]

Скачать версию для печати (PDF)

Mar. 24, 2006 // 11:09 | Каментары (0)


Навіны выбараў. Беларусь №019

Падзеі

Мінулай ноччу намётавы Вольны Горад зьнішчаны спецпадраздзяленнямі. Cотні чалавек затрымалі й адвезьлі ў суды, акцыя пратэсту апазыцыі супраць несумленных выбараў спынена гвалтам. У 2.50 ля левага ўваходу ў Палац зьявілася міліцэйскае кіраўніцтва. А трэцяй гадзіне пачалі апэрацыю. Спэцназ стаў ланцугамі, стварыўшы калідоры, па якіх дэманстрантаў калёнай павялі ў машыны. Адначасова пачалося разбурэньне намётаў, зрываньне транспарантаў і бел-чырвона-белых сьцягоў. Толькі пасьля гэтага прэсе дазволілі прыйсьці на месца падзеяў, убачыць гару харчоў, тэрмасаў, адзеньня. Зараз распачаліся суды над затрыманымі.

Малодова не прызнала выбары ў Беларусі свабоднымі. Гэтая постсавецкая краіна далучылася да Дэкларацыі Еўразьвяза аб непрызнаньні прайшоўшых выбараў. Таксама да гэтай Дэкларацыі акрамя краін ЕЗ далучыліся наступныя: Украіна, Балгарыя, Румынія, Турцыя, Харватыя, Македонія, Албанія, Боснія і Герцэгавіна, Сербія і Чарнагорыя.

Эўразьвяз прыме абмежавальныя санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі. Лідэры Эўразьвязу згадзіліся ўвесьці новыя санкцыі супраць чыноўнікаў Беларусі, уключаючы кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Такое рашэньне было прынятае пасьля разгону палатачнага гарадку на Кастрычніцкім пляцы ў Менску. Аб гэтым гаворыцца ў заяве дзяржаўных і ўрадавых кіраўнікоў краінаў ЭЗ, прынятай сёньня на саміце ў Брусэлі.

Людзі

Яўгенія (затрыманая на плошчы): “У гэтым браневіку было вельмі страшна. Там, у гэтай міліцыі, яны нейкія хворыя, напэўна. Бо яны пачалі шукаць аркушы паперы, каб напісаць рапарты, ні ў каго не было. Яны пайшлі па аўтобусе, шукалі ў кожнага ў заплечніку — калі не было, яны білі. Калі ім нехта не падабаўся з твару, яны таксама падыходзілі й білі”.

Вацлаў Гавэл зьвярнуўся да А. Мілінкевіча: «Шаноўны спадар Мілінкевіч, дарагі сябра, падтрымліваю Вашае патрабаваньне свабодных выбараў у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Кожны дэмакрат павінен быць гатовы да паразы на выбарах, але ніхто ня можа зьмірыцца з запалохваньнямі, з маніпуляцыямі ў сродках масавай інфармацыі, з крыміналізацыяй і брутальнымі паліцэйскімі нападамі на мірную маніфэстацыю. Хачу Вас запэўніць, што і надалей буду пільна сачыць за сытуацыяй у Вашай краіне, падтрымліваць вольналюбівых грамадзянаў і зьвяртаць увагу міжнароднае супольнасьці на парушэньне правоў чалавека так, як гэта дасюль і рабіў. Прашу Вас вытрымаць. Салідарны з Вамі і Вашымі сябрамі.»

Цытаты

Польскі сэйм салідарны з беларусамі, якія змагаюцца за волю: “Папярэджваем: вольны сьвет не забудзеца на тых, хто выступае супраць уласнага народу. Абяцаем: вольны сьвет не пакіне самотнымі беларусаў, якія церпяць ад рэпрэсіяў за барацьбу за правы, якія ім належаць. Беларусы, суседзі, сябры – мы з вамі.”

Павал Шэрамет шкадуе, што не змог быць на Плошчы: “Революция духа, о которой мы так долго говорили, в Беларуси произошла. Несколько сот молодых и не очень молодых людей показали всем нам, что значит “быть белорусом, людьми зваться”.

Абвесткі

У 12:00 25 сакавіка ў святы для кожнага беларуса дзень шукаем праўды на Кастрычніцкай плошчы. Плошча наша. Сотні людзей у сцюжу бераглі гэтую Плошчу для нас дзень і ноч. Яны нас чакаюць. Мы мусім іх вызваліць. Віцы разасланыя. Ма павінны рушыць.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 24, 2006 // 19:05 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@