Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь. №018

Падзеі

На Кастрычніцкай плошчы ўсталявана ўжо 35 намётаў. Такім чынам Вольны Горад паціху расце. З’яўляюцца новыя плакаты, да праспекта звернуты транспарант “Плошча Кастуся Каліноўскага”.

Прадпрымальнікі збіраюць сродкі для падтрымкі намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы. Падтрымку удзельнікам намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы аказваюць беларускія бізнесмены. Яны прывозяць на плошчу ежу і ваду; гавораць, што гатовыя ўсталяваць нават біяпрыбіральні і генератары, каб у намётах было цёпла – аднак з гэтым праблемы з-за процідзеянняў ўлад. Стала вядома, што падтрымаць акцыю вырашылі шэраг прадпрымальнікаў, якія гандлююць на сталічных рынках. Яны збіраюцца абвясціць збор сродкаў.

Жыхары намётавага гарадка пачынаюць збор подпісаў за перавыбары. Cёньня ўдзельнікі акцыі будуць праводзіць агітацыйна-палітычную кампанію з заклікам годна адзначыць Дзень Волі, а таксама будуць зьбіраць подпісы людзей пад зваротам «Лічу выбары прэзыдэнта Беларусі 2006 года сфальсыфікаванымі. Патрабую правесьці перавыбары ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам рэспублікі Беларусь».

Сілавікі арыштавалі апазіцыйны футбольны мячык. Яго прынеслі на плошчу, каб жыхары намётавага гарадка маглі разьмяцца і пагрэцца. Аднак, як толькі мячык адляцеў да флагштокаў, яго захапілі “людзі ў чорным”. Ёсць небяспека, што мячык будзе абвінавачаны ў тым, што ён, брудна лаячыся, напаў на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Людзі

Прэм’ер-міністар Польшчы: рэпрэсаваныя студэнты давучацца ў польскіх ВНУ. Казімеж Марцінкевіч зрабіў заяву наконт дапамогі студэнтам, якіх выключаюць з ВНУ за ўдзел ў акцыях пратэсту. Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што такія студэнты могуць разлічваць на дапамогу Польшчы: – Кожны такі студэнт, якога выключаць з ВНУ за ўдзел у дэманстрацыях пасля выбараў у Беларусі, атрымае магчымасць звярнуцца ў польскую вышэйшую навучальную ўстанову, каб скончыць сваю вучобу.

Абвесткі

На Кастрычніцкай плошчы горада-героя Менск распачалася безперапынная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Не дадзім нас падмануць. Далучайцеся да акцыі. Праходце са сваімі палаткамі, арганізатары дапамогуць іх усталаваць. Прыносьце гарачую ежу і цёплыя рэчы. Пакуль мы разам нас не перамагчы!

У 12:00 25 сакавіка ў святы для кожнага беларуса дзень шукаем праўды на Кастрычніцкай плошчы. Плошча наша. Сотні людзей у сцюжу берагуць гэтую плошчу для нас дзень і ноч. Яны нас чакаюць. Віцы разасланыя. Ма павінны рушыць.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: Беларусь, выбары, навіны

Каментары Адключаныя