Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №017

Падзеі

На Кастрычніцкай плошчы 18 намётаў. Раніцу 21 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы сустрэла каля 500 чалавек. Цягам ночы там зьявіўся намётавы лягер, цяпер у ім 18 намётаў. А.Мілінкевіч у сваім выступе выказаў удзельнікам акцыі падзяку за іхную падтрымку. Усе падыходы да плошчы кантралююцца супрацоўнікамі міліцыі. А 6-й гадзіне аднавіўся мітынг на Кастрычніцкай плошчы, які пачаўся з гімну «Магутны Божа».

На Кастрычніцкай плошчы пранята “Дэкларацыя беларускага народа”. У ёй заяўляецца, што выбары былі сфальсіфікаванымі і адбыўся антыканстытуцыйны дзяржаўны пераварот. У гэтым вінаватыя А. Лукашэнка і Л. Ярмошына. Таму да новых легітымных выбараў А. Лукашэнка павінен прыпыніць дзейнасьць, як прэзідэнт і перадаць свае паўнамоцтвы прэм’ер-мінстру Сідорскаму.

У Менску зьбіты чэскі журналіст. Рэпартэра чэскай газэты «Млада фронта Днэс» Яна Рыбаржа у начы на панядзелак брутальна зьбілі і абакралі невядомыя нападнікі ў цэнтры Менску. Чэскія дыпляматы кажуць, што за нападам могуць стаяць беларускія спэцслужбы. «Ня думаю, што гэта былі рабаўнікі. Акалічнасьці, дзе, калі і як гэта здарылася, такое хутчэй выключаюць», — паведаміў Ян Рыбарж па прылёце зь Менску ў Прагу. «Яны крычалі: «Дзе дакумэнты?» На дзіва, грошы іх не цікавілі".

Па неафіцыйных дадзеных за ноч у Менску арыштавана каля 30 чалавек. Часцей за ўсё міліцыя арыштоўвае людзей калі яны ідуць па-адзіночнцы. З групамі сілавікі сутыкацца не адважваюцца.

Цытаты

А. Казулін: «Людзі на плошчы – героі новага часу. Я магу сказаць, што тыя, хто выйшаў на плошчу – гэта героі новага часу. Гэта тыя героі, у якіх гарачыя сэрцы, чыстыя душы і сьветлыя намеры. Яны змагаюцца за сваю свабоду, за будучыню Беларусі".

А. Мілінкевіч: «Трэба рабіць новыя выбары. Шкада, што Расея не разумее, што будучыня Беларусі ў тым, што яна павінна быць з намі".

Абвесткі

На Кастрычніцкай плошчы горада-героя Менск распачалася безперапынная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Не дадзім нас падмануць. Далучайцеся да акцыі. Праходце са сваімі палаткамі, арганізатары дапамогуць іх усталаваць. Прыносьце гарачую ежу і цёплыя рэчы. Пакуль мы разам нас не перамагчы!

У 18:30 прызначаны новы вялікі мітынг. Збірайцеся на месцы Лагера, на Кастрычніцкай плошчы горада-героя Менска. Бярыце сяброў. Разам весялей. Сёння добрае надвор’е.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь

Каментары Адключаныя