Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №016

Падзеі

На Кастрычніцкую плошчу прыйшлі 10,000 чалавек. На Кастрычніцкім пляцы Менску працягваецца мітынг дэмакратычнай апазыцыі. У ім бярэ ўдзел прыкладна 10 000 чалавек. Мітынг ухваліў Дэклярацыю народу Рэспублікі Беларусь прапанаваную кандыдатам Аляксандрам Казуліныму якой патрабуецца прызнаць прэзыдэнцкія выбары 19 сакавіка несапраўднымі і прызначыць паўторныя свабодныя і дэмакратычныя выбары на 16 ліпеня сёлета. Аляксандар Мілінкевіч з прыхільнікамі вырашыў застацца на плошчы на ноч і заклікаў людзей прыносіць гарачыя напоі і цёплыя рэчы.

А.Мілінкевіч абяцае заставацца на плошчы ўсю ноч; актывісты ставяць намёты. У Менску адбываецца мітынг, удзельнікі якога называюць афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка сфальшаванымі і заклікаюць правесьці новыя выбары. Ужо трэцюю гадзіну ідзе мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Прадстаўніца Бабруйска распавяла, што іхную машыну затрымалі па дарозе, але яны здолелі прарвацца на плошчу. Прадстаўнікі руху “Хопіць!” заклікалі прысутных на плошчы прыносіць з дому намёты і разьбіць на плошчы палатачны гарадок. Паводле іх, калі на плошчы будуць стаяць не 4, як зараз, а найменей 50 намётаў, то намётавы гарадок не атрымаецца разбурыць. На момант выхаду нашага бюлютэня ўжо стаяла 8 намётаў.

ЗША не прызнаюць вынікі беларускіх выбараў. Злучаныя Штаты не прызнаюць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і падтрымліваюць заклікі правесьці паўторныя выбары. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар амэрыканскай адміністрацыі Скот Маклелан.

Журналістам БТ і Белта аб’яўлена Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэтым ён адзначы іх ролю ў тым, як адбываліся выбары ў нашай краіне. Таксама былі адзначаныя супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч: Сёння паўстала Новая Беларусь. – Я хачу адкрыта заявіць, што нягледзячы на ўсё, у нашай краіне, ніколі так актыўна не расла прага да годнага грамадзянскага жыцця і прага да жыцця ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі. Сёння паўстала Новая Беларусь.

Абвесткі

На Кастрычніцкай плошчы горада-героя Менск распачалася безперапынная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Не дадзім нас падмануць. Далучайцеся да акцыі. Праходце са сваімі палаткамі, арганізатары дапамогуць іх усталаваць. Прыносьце гарачую ежу і цёплыя рэчы. Пакуль мы разам нас не перамагчы!

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь

Каментары Адключаныя