Навіны выбараў. Беларусь №015
Падзеі
АБСЕ не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. “Я бы не хацеў нічога большага, чым мець магчымасць зрабіць станоўчае заключэнне аб выбарах, назіранне якіх мы толькі што скончылі. На жаль, мелася занадта шмат сур’езных парушэнняў міжнародных стандартаў у галіне выбараў… Даць станоўчую ацэнку гэтым выбарам не ўяўяецца магчымым…”, – заявіў кіраўнік накіраванай БДІПЧ АБСЕ доўгатэрміновай місіі па назіранню пасол Герт-Хініх Арэнс.
“Белтрансгаз” пераходзіць па кантроль “Газпрома” ужо сёньня. Такую заяву зрабіў дэпутат Дзярждумы РФ Рыжкоў. Па яго словах менавіта коштам “Белтрансгаза” Лукашэнка атрымаў дапамогу расейскаг кіраўніцтва на прэздэнцкіх выбарах.
Улада звозіць рабочых мінскіх заводаў і фабрык на сустрэчу з Мілінкевічам. У Штаб Аляксандра Мілінкевіча паступіла інфармацыя, што на 17.00 на Кастрычніцкую плошчу ў прымусовым парадку звозяцца рабочыя мінскіх фабрык і заводаў. Улада хоча ўчыніць правакацыі на плошчы і спрабуе перашкодзіць сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча са сваімі прыхільнікамі.
Цытаты
Тэры Дэвіс: «Перамога Аляксандар Лукашэнкі – несумленная. Перавыбары Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Беларусі з вынікам больш чым 82% галасоў у ягоную падтрымку – гэта фарс. Перамога Аляксандар Лукашэнкі несумленная”.
Віктар Юшчанка: “Пазіцыя Украіны будзе такая ж, як вывады, зробленыя АБСЕ. Мы чакаем ацэнку прадстаўнікамі АБСЕ гэтых выбараў, і на гэтым будзе базіравацца палітычная пазіцыя Украіны.” Юшчэнка падкрэсьліў, што “найбольш прафесійная, поўная, аб’ектыўная ацэнка выбарчага працэса ў любой краіне” — ацэнка АБСЕ.
Людзі
“Палітычныя” на Акрэсьціна абвясьцілі галадоўку. Са спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пачынаюць выходзіць людзі, якія 12 сакавіка былі арыштаваны за арганізацыю сустрэчаў кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі. У нядзелю некаторыя “палітычныя” абвясьцілі галадоўку.
У судзе Савецкага раёну Менску адбываюцца працэсы над 11 актывістамі. Міліцыя затрымлівала іх цягам трох апошніх дзён. Усіх абвінавачваюць па артыкуле 156 АК — дробнае хуліганства. Яны нібыта нецэнзурна лаяліся і абражалі міліцыянта Сяргея Сіневіча, які складаў на затрыманых пратаколы. Сярод дастаўленых у суд: Сяргей Высоцкі, Алесь Зарамбюк, Сяргей Салаш, Зьміцер Мацельскі, Уладзімер Юхо, Юрась Карэтнікаў, Яўген Скрабутан, Зьміцер Федарук, Васіль Лепеш, Ян Марозаў і Барыс Гарэцкі
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь