TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Заблакаваная Свабода

У Віцебску цяжкай тэхнікай заблакавалі плошчу Свабоды. Заўсёднае месца мітынгаў.

[ "Чытаць далей..." ]

Mar. 19, 2006 // 18:13 | Каментары (6)


Навіны выбараў. Беларусь №014

Падзеі

На Кастрычніцкай плошчы прайшоў шматтысячны мітынг. Каля паловы на дзясятую на Кастрычніцкай плошчы пачаўся мітынг. Сяргей Калякін паведаміў, што ў іх затрымалі гукаўзмацняльную апаратуру, таму напачатку Мілінкевіч быў вымушаны выступаць з мэгафонам. Каля 10-й гадзіны была ўсталёўваная гукаапаратура і пачаўся мітынг. На плошчы таксама зьявіўся Аляксандар Казулін. Па розных ацэнках колькасьць удзельнікаў ад 30 да 50 тысяч чалавек. Беларусы ськінулі страх і сьмела выйшлі на плошчу, не спалохаўшыся ні АМАПу за сьпіны якога схаваўся Лукашэнка, ні снайпераў на дахах будынкаў. А. Міленкевіч не праызнае вынікаў ЦВК і патрабуе другі тур. Над людскімі галовамі лунаюць сьцягі і вокліч “Жыве Беларусь!”. Мінаючыя аўтамабілі сігналяць, а кіроўцы паказваюць ў вокны два пальцы ў гору — знак перамогі. Па заканчэньні мітынга шматтысячная калона прайшла на пл. Перамогі і ўсклала кветкі да помніка. Некаторыя людзі застаюцца на месцы і намераныя чакаць заўтрашняга мітынгу.

На ўчастку №40 г Мінска па вуліцы Бяды 11 к 1 былі складзеныя наступныя пратаколы: 1394 усяго галасавала 1161 за Лукашэнку 64 за Мілінкевіча 52 за Казуліна 96 за Гайдукевіча Сябры выбарчай камісіі сцвярджаюць, што галасы не лічыліся, нават не раскладаліся па стосіках. Некаторыя сябры камісіі, а таксама назіральнікі ад АБСЕ і ад БНФ адмовіліся падпісаць пратакол. Юрыдычна павінен быць пералік галасоў.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч: Сёння паўстала Новая Беларусь. – Я хачу адкрыта заявіць, што нягледзячы на ўсё, у нашай краіне, ніколі так актыўна не расла прага да годнага грамадзянскага жыцця і прага да жыцця ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі. Сёння паўстала Новая Беларусь. Новы, моцны грамадска-палітычны рух За Свабоду, Праўду, Справядлівасць, які змяце з мапы Еўропы яе апошнюю дыктатуру. Ён створаны разумна, спакойна і дастойна. Створаны самымі мужнымі сынамі і дочкамі нашага народа. – Мы здабудзем свабоду. Наша барацьба святая. З намі вера, з намі праўда, з намі Божая Маці! Свабода пераможа. Беларусь пераможа! Жыве Беларусь!

Абвесткі

20 сакавіка ў 18:30 новы мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Не аддамо нашай Перамогі!

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 19, 2006 // 23:33 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@