Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №013

Падзеі

15 тысяч чалавек віталі рок-музыкаў і Аляксандра Мілінкевіча. Каля 15 тысяч чалавек прыйшлі сёння на плошчу Бангалор на вялікі канцэрт беларускіх музыкаў супольна з сустрэчай адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Канцэрт прайшоў пад споклічам «ЗА СВАБОДУ». Павітаць музыкаў і моладзь, якая прыйшла на канцэрт, прыйшоў кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

У Ваўкавыску затрыманы рэдактар газэты. Андрэя Шантаровіча — галоўнага рэдактара “Местной газеты” сёньня затрымалі ў горадзе на вул.Чырвонаармейскай. Пад’ехала міліцэйская машына, зь яе выйшлі два міліцыянты і забралі яго. Андрэй пасьпеў паведаміць па тэлефоне сябрам, што яго даставілі ў РАУС, пасьля гэтага сувязь абарвалася.

Ператрус у кватэры намесьніка старшыні БНФ А. Міхалевіча. Паводле інфармацыі Алеся Міхалевіча, у кватэру ўварваліся міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. У памяшканьні час ад часу ладзяць сустрэчы прадстаўнікі дэмакратычнага руху, у тым ліку сябры юрыдычна зьліквідаванага ўладмі “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў”.

Цытаты

Заўтра Беларусь паўстане на гістарычным раздарожжы, і ад нас з вамі будзе залежаць, куды яна скіруецца. Свабода, праўда, справядлівасць, дэмакратыя, незалежнасць – вось тыя каштоўнасці, да якіх яна павінна імкнуцца. Толькі разам, сумесна мы зможам гэта рэалізаваць. А. Мілінкевіч, кандыдат у Прэзідэнты

Нужно сброситься на ракету и отправить Лукашенко в космос! А. Казулін, кандыдат у Прэзідэнты

Людзі

Януша Анышкевіча не пусьцілі ў Беларусь. Насуперак ранейшай інфармацыі з офісу віцэ-сьпікера Эўрапейскага парлямэнту Януша Анышкевіча аб тым, што ён адмаўляецца ад паездкі ў Менск, сёньня ўвечары спадар Анышкевіч усё ж накіраваўся ў Беларусь, аднак ва ўезьдзе ў краіну яму было адмоўлена.

Абвесткі

19 сакавіка ў 20:00 святкуем перамогу разам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. На плошчу прыйдуць абодва кандыдаты ў прэзідэнты — А. Казулін і А, Мілінкевіч. Бярыце з сабой кветкі і надзіманыя шарыкі. Будзе весела.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь

Каментары Адключаныя

login

shkada ze mianie z wami nie budzie

19.03.2006 // 18:56 [ спасылка ]