Навіны выбараў. Беларусь №012
Падзеі
Дзярждэпартамэнт ЗША адрэагаваў на выступ Сьцяпана Сухарэнкі. “Гэтыя абуральныя выказваньні даюць зразумець, што беларускія ўлады схільныя да неапраўданага ўжыцьця сілы і гвалту супраць уласнага народу”, — сказана ў заяве Дзярждэпартамэнту. «Мы заклікаем урад Беларусі выконваць свае абавязаньні па абароне правоў уласных грамадзянаў, у тым ліку права на свабоду сходаў і на мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Любое ўжыцьцё сілы альбо гвалту супраць мірных дэманстрантаў выкліча рашучы адказ міжнароднай супольнасьці".
У Гомелі i ў Ашмяне арыштаваныя актывісты абвясьцілі галадоўку. У Гомелі малады актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Сямёнаў абвясьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня. Распачаў галадоўку і арыштаваны ў Ашмяне актывіст Пётра Явідовіч.
На плошчу Казулін і Мілінкевіч выйдуць разам. 17 сакавіка абодва кандыдаты выступілі з агульнымі заявамі. Яны зьвярнуліся да ЦВК, праваахоўчых і судовых органаў з патрабаваннем захоўваць законнасць. У менскім кінатэатры адбылася агульная сустрэча з выбаршчыкамі.
Усе студэнты, адлічаныя па палітычных матывах, змогуць працягнуць навучанне ў ВНУ замежных краін. Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч вядзе перамовы з урадамі і рэктарамі вядучых еўрапейскіх ВНУ, каб беларускія студэнты, адлічаныя за ўдзел у бягучай прэзідэнцкай кампаніі, мелі магчымасць працягнуць навучанне за межамі краіны. Акрамя таго, Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што пасля яго перамогі на прэзідэнцкіх выбарах незаконныя рашэнні аб адлічэнні студэнтаў будуць скасаваныя.
Людзі
Хаўер Салана абураны заявай беларускага МЗС у бок карінаў ЕС. Салана нагадаў, што на ўладзе Беларусі “ляжыць поўная адказнасьць за забяспячэнне фундаментальных правоў і гарантый бяспекі беларускага народа”. Высокі прадстаўнік ЕС таксама заўважыў што любы гвалт супраць дэманстрантаў будзе сустрэты жорсткай міжнароднай рэакцыяй.
Абвесткі
18 сакавіка на плошчы Бангалор адбудзецца канцэрт-сутсрэча з Мілінкевічам. Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на вялікі канцэрт, які пачнецца ў 17:00 18-га сакавіка. На канцэрце выступяць знаныя беларускія гурты і праекты — N.R.M., Нейро Дзюбель, IQ-48, Партызанская школа. Магчымы ўдзел іншых камандаў.
19 сакавіка святкуем перамогу разам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. На плошчу прыйдуць абодва кандыдаты ў прэзідэнты — А. Казулін і А, Мілінкевіч. Бярыце з сабой кветкі і надзіманыя шарыкі. Будзе весела.
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь