Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Загад па Віцебскаму ДСК

СТРОИТЕЛЬНОЕ РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «ВИТЕБСКИЙ ДОМОСТРОИТЕЛЬНЫЙ КОМБИНАТ»

ПРИКАЗ

«14» марта 2006 г. №

г.Витебск

о проведении выборов Президента Республики Беларусь На основании избирательного кодекса Республики Беларусь досрочное голосование по выборам президента РБ пройдет с 14 по 18 марта 2006 года включительно, и завершится 19марта 2006года.

[ 'Чытаць цалкам...' ]

Загад па Віцебскаму ДСК
Загад па Віцебскаму ДСК

Jun. 26, 300 // 11:42 | Каментары (31)


Навіны выбараў. Віцебск №012

Падзеі

На Віцебшчыне за сёньняшні дзень затрымалі трох прыхільнікаў Мілінкевіча. У 11 раніцы міліцыянты затрымалі сябра ініцыятыўнай групы кандыдата, старшыню гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава. Праз колькі часу ў Чыгуначным раённым судзе вынесьлі пастанову: пакараць сп.Смолікава чатырма суткамі арышту “за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі”. Па абедзе ў райцэнтры Гарадок, проста на выбарчым участку, быў затрыманы тамтэйшы назіральнік, дэпутат райсавету і журналіст газэты “Віцебскі кур”ер” Леанід Гаравы. Заўтра яго будуць судзіць за тое, што ён нібыта замінаў працы выбарчай камісіі. У 22.40 супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну Хрыстафора Жаляпава, кіраўніка віцебскага штабу Мілінкевіча. Сп.Жаляпава папрасілі праехаць ва ўправу ДАІ, і з таго часу ягоны мабільны тэлефон не адказвае.

Цытаты

Старшыня раённай выбарчай камісіі з Глыбокага крытыкуе мясцовую актывістку Юлію Буку: “ Ты на сэмінары ў Польшчу ездзіла, там радзіму сваю прадала! А потым тут кампутар купіла!”

Людзі

Рабочыя віцебскага домабудаўнічага камбіната вырашылі выкрыць свайго дырэктара, і распаўсюдзілі копію загада пра падрыхтоўку да выбараў. У загадзе наўпрост гаворыцца пра тое, што можна лічыць безумоўнымі парушэньнямі выбарчага заканадаўства: пра неабходнасьць пасылаць рабочых на датэрміновае галасаваньне ў працоўны час, пра прымусовае датэрміновае галасаваньне насельнікаў інтэрнатаў і, нарэшце, пра абавязковую агітацыю за “дзейнага прэзыдэнта А. Лукашэнку”. Копія загаду разьмешчана ў Інтэрнэце:

Факты

Сябры адной з выбарчых камісій прапаноўвалі жыхарам вуліцы Цітова адвезьці іх на датэрміновае галасаваньне, а потым прывезьці назад. Пра гэта распавёў жыхар дому №142, да якога ў кватэру завіталі дзьве жанчыны –агітатаркі з гімназіі №4. Яна сказалі, што завязуць на ўчастак ўсіх ахвотных, бо там надта малы працэнт яўкі. Па тэлефоне сябры камісіі пацвердзілі, што вазілі выбарцаў—але толькі старых і нямоглых, якія чамусьці выказалі жаданьне прагаласаваць менавіта 16-га сакавіка, і менавіта на выбарчым участку, а не 19-га ў сябе дома, калі да іх прыедуць сябры камісіі са скрыняй. Пра дзіўную мясцовую ініцыятыву складзеная скарга ў Цэнтарвыбаркам.

Абвесткі На Віцебскім чыгуначным вакзале паведамляюць, што на цягнікі да Менску на 19-га сакавіка білетаў няма. Гэта інфармацыя для роздуму тым, хто хоча зьехаць. А тыя, хто вырашыў застацца, могуць праверыць, ці не падманвае даведачная служба: прыйсьці на вакзал у 6.47, і паглядзець, ці ня пойдзе цягнік “Віцебск-Менск” пустым.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 17, 2006 // 20:28 | Каментары (0)


Навіны выбараў. Беларусь №012

Падзеі

Дзярждэпартамэнт ЗША адрэагаваў на выступ Сьцяпана Сухарэнкі. “Гэтыя абуральныя выказваньні даюць зразумець, што беларускія ўлады схільныя да неапраўданага ўжыцьця сілы і гвалту супраць уласнага народу”, — сказана ў заяве Дзярждэпартамэнту. «Мы заклікаем урад Беларусі выконваць свае абавязаньні па абароне правоў уласных грамадзянаў, у тым ліку права на свабоду сходаў і на мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Любое ўжыцьцё сілы альбо гвалту супраць мірных дэманстрантаў выкліча рашучы адказ міжнароднай супольнасьці".

У Гомелі i ў Ашмяне арыштаваныя актывісты абвясьцілі галадоўку. У Гомелі малады актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Сямёнаў абвясьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня. Распачаў галадоўку і арыштаваны ў Ашмяне актывіст Пётра Явідовіч.

На плошчу Казулін і Мілінкевіч выйдуць разам. 17 сакавіка абодва кандыдаты выступілі з агульнымі заявамі. Яны зьвярнуліся да ЦВК, праваахоўчых і судовых органаў з патрабаваннем захоўваць законнасць. У менскім кінатэатры адбылася агульная сустрэча з выбаршчыкамі.

Усе студэнты, адлічаныя па палітычных матывах, змогуць працягнуць навучанне ў ВНУ замежных краін. Адзіны кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч вядзе перамовы з урадамі і рэктарамі вядучых еўрапейскіх ВНУ, каб беларускія студэнты, адлічаныя за ўдзел у бягучай прэзідэнцкай кампаніі, мелі магчымасць працягнуць навучанне за межамі краіны. Акрамя таго, Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што пасля яго перамогі на прэзідэнцкіх выбарах незаконныя рашэнні аб адлічэнні студэнтаў будуць скасаваныя.

Людзі

Хаўер Салана абураны заявай беларускага МЗС у бок карінаў ЕС. Салана нагадаў, што на ўладзе Беларусі “ляжыць поўная адказнасьць за забяспячэнне фундаментальных правоў і гарантый бяспекі беларускага народа”. Высокі прадстаўнік ЕС таксама заўважыў што любы гвалт супраць дэманстрантаў будзе сустрэты жорсткай міжнароднай рэакцыяй.

Абвесткі

18 сакавіка на плошчы Бангалор адбудзецца канцэрт-сутсрэча з Мілінкевічам. Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на вялікі канцэрт, які пачнецца ў 17:00 18-га сакавіка. На канцэрце выступяць знаныя беларускія гурты і праекты — N.R.M., Нейро Дзюбель, IQ-48, Партызанская школа. Магчымы ўдзел іншых камандаў.

19 сакавіка святкуем перамогу разам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. На плошчу прыйдуць абодва кандыдаты ў прэзідэнты — А. Казулін і А, Мілінкевіч. Бярыце з сабой кветкі і надзіманыя шарыкі. Будзе весела.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 17, 2006 // 23:30 | Каментары (0)