Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №011

Падзеі

ЗША уключылі Беларусь у спіс сямі “дэспатычных сістэм” свету. У гэты спіс увайшлі Беларусь, Іран, КНДР, Сірыя, Куба, Бірма і Зімбабве.

КДБ пагражае мірным дэманстрантам смяротнай карай. На прэсканферэнцыі кіраўнік КДБ С. Сухарэнка сказаў, што ўсіх хто выйдзе на дэманстрацыю будуць судзіць як тэрарыстаў. Гэты артыкул прадугледжвае ад 8 да 27 гадоў турмы або пакаранне смерцю.

«Вольны горад» застаўся без кампутараў. Арыштавана аргтэхніка і ўчынены ператрус у рэдакцыі незалежнай крычаўскай газэты “Вольны горад”.

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына прагаласавала ў другі дзень датэрміновага галасаваньня. Свой учынак яна патлумачыла так: «У мяне папросту ня будзе магчымасьці прыехаць і прагаласаваць. А я хацела б аддаць свой голас. Думаю, уся мая сям’я будзе галасаваць датэрмінова. Бо ва ўсіх ёсьць свае пляны. Сын працуе ў пракуратуры, і, мабыць, будзе дзяжурыць у гэты дзень. Таму — мяркую — мы ўсе будзем галасаваць датэрмінова: гэтак вымушаюць акалічнасьці працы».

Людзі

Вацлаў Гавел і Лех Валенса: “Мілінкевіч здольны прывесці Беларусь да дэмакратыі”. Вацлаў Гавел і Лех Валенса выказалі падтрымку Аляксандру Мілінкевічу і аб’яднаным дэмакратычным сілам у Беларусі. Сёння вядучыя чэшскія і польскія выданні апублікавалі артыкул двух прэзідэнтаў пад назвай “Чаму Аляксандр Лукашэнка прайграе”. Прапаноўваем тэкст Вашай увазе.

Цытаты

Анатоль Лябедзька лічыць, што беларускім сілавікам патрэбная дапамога псіхіятараў: «Сухоренко надо бояться не оппонентов режима, а прихода к нему санитаров психбольницы. Потому что его заявление – за гранью здравого смысла. У меня такое ощущение, что попытка гоняться за призраком заговора привела к тому, что у части «верхушки» просто возникло психическое расстройство».

Абвесткі

18 сакавіка на плошчы Бангалор адбудзецца канцэрт-сутсрэча з Мілінкевічам. Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на вялікі канцэрт, які пачнецца ў 17:00 18-га сакавіка. На канцэрце выступяць знаныя беларускія гурты і праекты — N.R.M., Нейро Дзюбель, IQ-48, Партызанская школа. Магчымы ўдзел іншых камандаў.

Вазьміце 19-га з сабой на плошчу паветраныя шарыкі.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь

Каментары Адключаныя