TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Віцебск №010

Падзеі

Кіраўніка аршанскай ініцыятыўнай групы Мілінкевіча асудзілі на 7 сутак арышту. Ён пакараны за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу – такім чынам міліцыянты кваліфікавалі сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, якая праходзіла 24-га сакавіка ў Цэнтральным парку. Судовая пастанова Васілю Леўчанкаву была вынесеная ў абстаноўцы поўнай сакрэтнасьці: 14.03 у 18.00 суддзя Аршанскага гарсуду Сяргей Бурко абвясьціў перапынак распачатага судовага працэсу да наступнай раніцы. Аднак ўраньні судзьдзя паведаміў назіральнікам АБСЭ і мясцовым актывістам, якія прыйшлі падтрымаць Васіля Леўчанкава, што пастанова ўжо вынесеная.

Цытаты

Алег Граблеўскі, юрыст-праваабаронца з Воршы, пра суд над Леўчанкавым: “Такога ў маёй юрыдычнай практыцы яшчэ не было! Такога не было нават у 1937-м годзе! Судзьдзя сказаў так: “Ну, вы разумееце, якая сытуацыя ў краіне! Мне патэлефанавалі, і я быў вымушаны пісаць пастанову”.

Людзі

Моладзевы лідар Віталь Броўка трапіў пад арышт паводле абвінавачаньня невядомых асобаў. Міліцыянты, якія яго затрымалі ў ноч на 15-га сакавіка на вул.Смаленскай, паказалі ў Кастрычніцкім райсудзе, што нейкія мужчына і жынчына, чыіх прозьвішчаў яны ня ведаюць і як выглядалі, ня памятаюць, паскардзіліся, на Броўку, нібыта ён лаяўся, брыдкасловіў і махаў рукамі. Самі міліцыянты таго ня чулі, але на падставе сьведчаньняў нявысьветленых асобаў Віталя Броўку пасадзілі на сем сутак. Ягоны сябра Дзяніс Дзянісаў пэўны, што за кватэрай – офісам маладых актывістаў міліцыянты сачылі напярэдадні чацьвёра сутак.

Факты

З усіх затрыманых віцебскіх апазыцыянэраў толькі Валерыю Шчукіну пакуль удалося застацца на волі. Вядомага праваабаронцу і журналіста “Народнай волі” прывезьлі ў Першмайскі раённы суд з выбарчага ўчастку №52, дзе ён быў назіральнікам. Пазнаёміўшыся ў судзе з міліцэйскім пратаколам, спадар Шчукін высьветліў, што яго вінавацяць у хуліганстве: нібыта ён брыдкасловіў у прысутнасьці выбарцаў і сябраў камісіі Свае віныён не прызнаў. Зрэшты, пакуль не знайшлося й сьведкаў, якія маглі б пацьвердзіць тое, што апазыцыянэр брыдкасловіў у часе назіраньня. Суд будзе працягнуты заўтра, а пакуль Шчукіна адпусьцілі дахаты.

Абвесткі

Не забывайцеся, што гэтыя матэрыялы падрыхтаваныя ня толькі для чытаньня, але і для распаўсюду! Раздрукуйце і раздавайце! Няхай праўду ведаюць як мага больш вашых землякоў!

Спампаваць версію для друку (PDF)

Oct. 18, 2320 // 11:42 | Каментары (0)


Навіны выбараў. Беларусь №010

Падзеі

Пасьля апэрацыі апэндыцыту Сасіма прыкавалі да ложка. Актывіст незарэгістраванага моладзевага руху “Зубар” Мікіта Сасім знаходзіцца ў 9-ым клінічным шпіталі. Яго затрымалі на вуліцы 14 сакавіка. У міліцэйскім пастарунку ў Мікіты пачаўся прыступ апэндыцыту і яго адвезьлі ў 9-ы клінічны шпіталь. Давялося рабіць апэрацыю. У рэанімацыйнай палаце міліцыянты замацавалі руку Мікіты наручнімі да ложка.

За кратамі на Акрэсьціна ўжо каля 30 чалавек. Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштамі лідэра прадпрымальнікаў Ігара Ледніка, актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” Вольгу Сакалову і Антона Столера. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Актывісты заявілі, што арышты апазыцыянэраў ёсьць прэвэнтыўнай мерай уладаў, каб прадухіліць зьяўленьне 19 сакавіка тысячаў дэманстрантаў на Кастрычніцкай плошчы.

У Менску затрыманы Анатоль Лябедзька. Каля штаб-кватэры Аб'яднанай грамадзянскай партыі быў затрыманы лідэр партыі, старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту А. Лябедзька. Міліцыянты зрабілі ператрус у машыне палітыка. Пасьля гэтага Анатоля Лябедзьку адвезьлі ва ўпраўленьне ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну Менску. Паводле Лябедзькі, інфармацыйныя матэрыялы, якія былі ў машыне, легальныя, з выхаднымі дадзенымі.

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Уладзімірам Рушайла. Падчас сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч выказаў сваё бачанне сітуацыі ў краіне. Таксама былі прадстаўленыя канкрэтныя матэрыялы, якія характарызуюць выбарчы працэс.

Цытаты Лідзіі ЯРМОШЫНАЙ

  • «Оппозиционные кандидаты в президенты Беларуси активно ведут предвыборную кампанию, действующий глава государства Александр Лукашенко — скромно».
  • «Я бы хотела обозначить, что достаточно скромно осуществляется кампания в поддержку, в том числе по рекламной агитации, действующего главы государства. В средствах массовой информации практически отсутствуют агитационные ролики в поддержку Лукашенко».
  • «Кроме того, как и в 2001 году, Александр Лукашенко отказался от эфирного времени, предоставляемого для распространения своей предвыборной кампании».
  • «Кампания действующего президента проходит более скромно и менее развернуто, чем это было в 2001 году».

Абвесткі

18 сакавіка на плошчы Бангалор адбудзецца канцэрт-сутсрэча з Мілінкевічам. Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на вялікі канцэрт, які пачнецца ў 17:00 18-га сакавіка. У канцэрце прымуць удзел вядучыя беларускія выканаўцы.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Oct. 18, 4960 // 11:42 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@