Y:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №009

Падзеі

Ананім паведамляе пра падрухтоўку спецслужбаў да 19 сакавіка: «В Минск, подтянуты все части и подразделения ВВ из областных и районных центров общей численностью до 7,5 тысячи человек. Все ОМОНы и подразделения быстрого реагирования, полки милиции численностью до 10 тысяч человек. Приказом министра внутренних дел с объектов охраны, в том числе из колоний, сняты кинологи с собаками, натасканными на людей, и направлены в Минск в количестве 250 собак. Переведена в столицу вся бронетехника МВД в количестве 50 единиц и специальные машины с водометами 15 единиц. Со складов МВД выдаются закупленные в России и на Украине специальные полицейские средства нелетального исхода: светозвуковые гранаты «Заря-1» – 1 тысяча штук; газовые гранаты «Тайфун», «Черемуха» и «Сирень» – 700 штук; патроны с резиновыми пулями – 2,5 тысячи штук; новые газовые гранаты «Тайфун-М», снаряженные нервно-паралитическим газом, вызывающим самопроизвольное испражнение, – 200 штук».

Андрэй Пачобут у судовай зале абвясьціў галадоўку. Галоўнага рэдактара часапісу «Magazyn Polski ў выгнаньні" Андрэя Пачобута ўчора затрымалі ў Менску супрацоўнікі КДБ, даставілі яго ў цэнтральны будынак КДБ у Менску, а пазьней прывезьлі ў Горадню. Сёньня каля 19-й гадзіны судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Натальля Козел вынесла яму прысуд – арышт на дзесяць сутак. Андрэй Пачобут у судовай зале абвесьціў сухую галадоўку.

Андрэю Клімаву далі 10 сутак арышту. Яго абвінавацілі ў аказанні супраціву працаўнікам папраўчай установы, дзе ён знаходзіцца і грубую размову з імі.

Чарговы раз затрымалі наклад “Народнай волі. Папярэдне дзяржаўная друкарня ў Смаленску адмовілася яе друкаваць, але заказ перадалі новай друкарні. “Явно нарушаются наши права. Они куда-то позвонили и кого-то ждут. Таможенники досмотрели нас за пару минут, потом без объяснений забрали документы и пока не показываются” — паведаміў Іосіф Сярэдзіч.

Міліцыянты і работнікі ЖКХ дастаюць з паштовых скрынак улёткі Мілінкевіча. Сябры ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча ў Ашмянах увечары пачалі развозіць улёткі па мікрараёнах і раскідваць іх у паштовыя скрынкі. Са слоў кіраўніка групы, Пётры Явідовіча, за імі пачалі езьдзіць некалькі аўтамабіляў, сярод якіх быў і міліцэйскі УАЗік. Іх затрымалі і міліцыянты праверылі ва ўсіх дакумэнты, а таксама ўлёткі. Пераканаўшыся, што гэта ўлёткі аддрукаваныя на сродкі Цэнтарвыбаркама, вярнулі іх. Але перасьлед не прыпыніўся. Міліцыянты і работнікі ЖКХ хадзілі па пад’ездах і даставалі з паштовых скрынак толькі што апушчаныя туды ўлёткі.

Цытаты

Аляксандр Казулін накіраваў ліст старшыні Вярхоўнага Суда дзе просіць аб асабістай сустрэчы і нагадвае аб адказнасці перад народам: “Вы, конечно, можете склонить голову перед диктатурой, закрыть глаза на происходящие в стране процессы, но Вы должны знать и помнить об ответственности перед историей и белорусским народом”.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: http://www.belnews.info/keyword/belarus/">Беларусь, навіны

@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@
Каментары Адключаныя



@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@