TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Віцебск №008

Падзеі

Рэктар Полацкага дзяржунівэрсытэту загадаў вынесьці вымову і пазбавіць прэміі за сакавік выкладчыка катэдры інфармацыйных тэхналёгіяў Аляксея Кавалёва, які распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы Мілінкевіча. Падчас распаўсюду А. Кавалёва затрымала ўнівэрсытэцкая ахова падчас распаўсюду, і фармальна выкладчык пакараны “за парушэньне працоўнай дысцыпліны”. Вымова таксама вынесена загадчыку катэдры Аркадзю Оськіну — за тое, што “не забясьпечыў захаваньня працоўнай дысцыпліны сярод падначаленых.”

Цытаты

“У Лукашэнкі вобраз дабрадзея, то бок чалавека, які ўсё ведае, усё ўмее, усё можа і ўсімі апякуецца. Мілінкевіч, безумоўна, іграе ролю апазыцыянэра, хоць ён часта пазьбягае гэтага слова. Што тычыцца Казуліна, то ў яго абсалютна пэрсанальная выбарчая кампанія. Ён іграе самага сябе. У яго атрымаўся такі вельмі забаўны кактэйль з прафэсара і марскога пехацінца, дзе марпех відавочна пераважае над прафэсарам. У гэтым сэнсе ён мне вельмі нагадвае Лукашэнку ў 1994 годзе". Сьвятлана Навумава, палітоляг

Людзі

Моладзевы лідар Павал Севярынец, які “за арганізацыю вулічных беспарадкаў” адбывае “хімію” на лесапавале ў Полацкім раёне, пасьля працы агітуе за Мілінкевіча. Ён мае пасьведчаньне даверанай асобы кандыдата, і хаця адміністрацыя калёніі забараніла яму займацца агітацыяй, “палітхімік” пасьля працы разносіць па хатах улёткі й наладжвае зь вяскоўцамі гутаркі на палітычныя тэмы. Паводле сп. Севярынца, нават у лясной вёсцы Малое Сітна, дзе ён адбывае пакараньне, назіраецца палітычнае напружаньне ў людзей і прыкметнае хваляваньне ўладаў.

Факты

Колькасьць самазабойстваў на Віцебшчыне на 40% вышэйшая, чымсьці па ўсёй Беларусі: 44,1 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. 72% самазабойцаў былі працаздольнага ўзросту, а мужчын ва ўзросьце да 24-х гадоў спаміж іх было ў 20 разоў болей чымсьці дзяўчат. Чым не сацыялягічная загадка для БРСМу? (паводле газэты “Віцебскі кур”ер”)

Абвесткі

LiveJournal дапаможа знайсьці жытло ў Менску на 19-га сакавіка. Праз інтэрнэт (community.livejournal.com/kvartira19) можна прапанаваць месца на начоўку прыезжым або папрасіць дапамогі ў жыхароў Менску, ахвотных здаць жытло на час прэзыдэнцкіх выбараў.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 13, 2006 // 23:30 | Каментары (0)


Навіны выбараў. Беларусь №008

Падзеі

Дэпутатам Еўрапарлямэнту не далі беларускіх візаў. Беларускія ўлады адмовіліся выдаць ўязныя візы ўсім сямі дэпутатам Еўрапейскага парлямэнту, якія мелі намер паехаць у Беларусь на прэзыдэнцкія выбары ў якасьці назіральнікаў. Афіцыйны Менск патлумачыў адмовы тым, што дэпутаты ад Эўрапарлямэнту ня могуць назіраць за выбарамі, бо Эўрапарлямэнт не прызнае цяперашні беларускі парлямэнт легітымным.

Тры грамадзяніна Украіны атрымалі па 10 сутак арышту. На сустрэчы з А. Мілінкевічам, якая адбылася 12 сакавіка было затрымана каля 20 украінцаў.

Расея пазбаўляе беларусаў свабоды слова. Смаленскі паліграфічны камбінат разарваў дамовы з беларускімі незалежнымі выданнямі. На гэтым прадпрыемстве друкаваліся газеты «Народная воля», “Таварыш” і «БДГ. Белорусская деловая газета». Менавіта яны надрукавалі праграмы незалежных кандыдатаў, а наклад “Народнай волі” быў нават арыштаваны.

Актывісту Штаба А.Мілінкевіча міліцыянты зламалі руку, а суд прысудзіў 12 сутак арышту Міхаілу Волчаку, актывісту Штаба А.Мілінкевіча, суд Маскоўскага раёна прысудзіў 12 сутак арышту. Суддзя абвінаваціла маладога чалавека ў парушэнні артыкула 167.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (актыўны ўдзел у несанкцыянаваным сходзе). А ўчора міліцыя падчас затрымання зламала хлопцу руку.

Цытаты

Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што хутка беларусы будуць свабодныя: «Я хочу поддержать всех незаконно задержанных людей. Уверен, что скоро они все будут на свободе. Как будет свободной наша Беларусь. И никогда больше в нашей стране не повториться подобный произвол и беззаконие».

Аляксандр Казулін заяўляе, што ўлады сфальсіфікуюць выбары: «Мы сегодня призываем своих сторонников выйти 19 марта на улицы. Многие выйдут, и не только в Минске, но и по всей стране. Мы сегодня проводим работу, чтобы не допустить провокаций. У всех, кто выйдет на улицы, будут мирные намерения. А если будут провокации, то они будут подготовлены властью».

Андрэй Клімаў кілча народ на вуліцы: «Я обращаюсь ко всем минчанам, знающим меня и разделяющим мои убеждения. 19 марта призываю вас выйти на площадь, чтобы защитить свои голоса, поданные вами на избирательных участках против режима Лукашенко. Если собравшихся на площади будет больше, чем шкловских опричников, режим падет в ночь с 19-го на 20-е марта, и вы наконец-то сможете освободить свой город из колхозного рабства и вернуть ему статус столицы европейского государства. 19 марта должен стать днем победы не одного кандидата в президенты, а всего белорусского народа. Жыве Беларусь, да здравствует город-герой!»

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 13, 2006 // 23:33 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@