Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Віцебск №007

Падзеі

Давераныя асобы кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна сустрэліся з жыхарамі Верхнядзьвінску. Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны і прайшла без эксцэсаў, калі не лічыць цікаўнасьці мясцовай міліцыі да давераных асобаў кандыдата.Тым часам сам А.Казулін праводзіў сустрэчу ў Маладэчне.

Цытаты

“Эти негодяи знают, альтернативные кандидаты, чем меня можно «укусить». Это упрекнув меня в воровстве, и второе – цепляя меня в личном отношении, особенно когда детей трогают. «Детей я просто уничтожил, можно сказать. Они сегодня не имеют ничего, никакой свободы, ничего не имеют. Ну ни разу, чтобы они где-то пальцы веером растопырив ходили, чтобы они где-то как богатые себя вели, нечестно вели. Они прошли весь тот путь, который прошел их отец.” Аляксандар Лукашэнка (Інтэрвію Глебу Паўлоўскаму).

Людзі

Жыхар Смаргоні вырашыў скласьці калектыўнае віншаваньне А.Лукашэнку з перамогай на выбарах. Запрашэньне да ўдзелу ў незвычайнай акцыі атрымала і газэта “Віцебскі кур”ер”. Калектыву рэдакцыі прапанавана пераслаць 190 306 рублёў на асабісты рахунак Канстанціна Глушанкова. Для прыватных асобаў подпіс пад віншавальным лістоў будзе каштаваць 19 300 рублёў. Атрыманыя грошы К Глушанкоў абяцаў выкарыстаць на папулярызацыю здаровага ладу жыцьця, а якім чынам канкрэтна – ужо высьвятляе міліцыя, бо падазрае прыхільніка А.Лукашэнкі ў мяхлярстве.

Факты

Начальнік Віцебскай абласной міліцыі грамадзкай бясьпекі Сяргей Іваноў паабяцаў, што наклад “Народнай Волі”, арыштаваны на беларуска-расейскай мяжы 4-га сакавіка, заўтра будзе вернуты рэдактару І.Сярэдзічу. Гэтае абяцаньне спадар Іваноў асабіста Мечыславу Грыбу – былому кіраўніку Віцебскай абласной міліцэйскай управы, які цяпер ёсьць даверанай асобай кандыдата на прэзыдэнты А.Казуліна.

Абвесткі

16-га сакавіка на вэб-сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам ЗША ў Беларусі Джорджам Кролам. Свае пытаньні Вы можаце задаваць ужо цяпер — на старонцы форуму svaboda.org/forum.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск

Каментары Адключаныя