Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №007

Падзеі

Украінскую журналістку затрымалі ў Менску падчас прамога эфіру. У Менску падчас перадвыбарчага мітынгу Аляксандра Мілінкевіча затрымалі журналістку 5-га каналу ўкраінскага тэлебачаньня. У эфіры 5-га каналу было тэлефоннае ўключэньне іх адмысловай карэспандэнткі ў Менску Ганны Гаражэнкі, якая распавядала пра мітынг Мілінкевіча. І якраз падчас эфіру сп-ня Гаражэнка пачала крычаць, што яе схапілі, арыштавалі й цягнуць у машыну. Вызваліць захопленую журналістку ўдалося длякуючы старанням МЗС Украіны.

Улада спрабуе сарваць сустрэчы з незалежнымі кандыдатамі. У Ашмянах і мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна сустрэчы з даверанымі асобамі А.Мілінкевіча адбываліся ў гарачых дыскусіях. Мясцовая “вэртыкаль” і сябры БРСМ усялякім чынам імкнуліся зрываць сустрэчы і нават прынізіць давераных асобаў А.Мілінкевіча. На сустрэчы пасылаюцца мясцовыя чыноўнікі і сябры БРСМ, якія спрабуюць хуліганіць і зрываць мерапрыемствы.

10 сутак атрымаў сябра каманды А. Мілінкевіча. Актывіста Асіповіцкага раённага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча, намесніка старшыні раённай філіі БНФ Ігара Сімбірова пакаралі дзесяцьцю суткамі пазбаўленьня волі за дробнае хуліганства. Яго затрымалі ў цягніку, калі ён, пасьля таго як адпрацаваў у іншых гарадах, вяртаўся дадому.

Міліцыя не пускала людзей на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам каля Лядовага палаца. Адна з самых масавых сустрэч з выбарцамі за час перадвыбарнай агітацыі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча адбылася ў яго вечарам 12 сакавіка каля Лядовага палаца па вуліцы Прытыцкага (Фрунзенскі раён) у Мінску. У ёй узялі ўдзел прыкладна 2 000 чалавек. Нямала людзей не змаглі прыйсці на сустрэчу з Мілінкевічам – як паведамляюць відавочцы, міліцыя перакрыла падыходы да Лядовага палаца.

Больш за 20 чалавек затрыманыя пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты. Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдата ў прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча каля Лядовага палаца ў Мінску побач з ўваходам на станцыю метро «Спартыўная» былі затрыманы, паводле розных звестак, ад 20 да 30 чалавек.

Цытаты

Казулін лічыць, што калі выбары сфальсіфікуюць, Беларусь трапіць у пастку ізаляцыі: “Для нашей транзитной страны это будет иметь катастрофические последствия. Что, будем и впредь перебиваться с бульбы на капусту и жить так же «хорошо», как после войны?»

Улада вырашыла перайсци да хамства: «Проиграв в интеллектуальном споре, власть решила прибегнуть к откровенному хамству. Приходят молодые люди, нередко подвыпившие, с мегафонами, барабанами, трубами, кричат, пытаются мешать, милиции дано указание не реагировать на их действия».

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: Belarus, , выбары, Беларусь, навіны, elections, news

Каментары Адключаныя