Навіны выбараў. Віцебск №007
Падзеі
Давераныя асобы кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна сустрэліся з жыхарамі Верхнядзьвінску. Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны і прайшла без эксцэсаў, калі не лічыць цікаўнасьці мясцовай міліцыі да давераных асобаў кандыдата.Тым часам сам А.Казулін праводзіў сустрэчу ў Маладэчне.
Цытаты
“Эти негодяи знают, альтернативные кандидаты, чем меня можно «укусить». Это упрекнув меня в воровстве, и второе – цепляя меня в личном отношении, особенно когда детей трогают. «Детей я просто уничтожил, можно сказать. Они сегодня не имеют ничего, никакой свободы, ничего не имеют. Ну ни разу, чтобы они где-то пальцы веером растопырив ходили, чтобы они где-то как богатые себя вели, нечестно вели. Они прошли весь тот путь, который прошел их отец.”
Аляксандар Лукашэнка (Інтэрвію Глебу Паўлоўскаму).
Людзі
Жыхар Смаргоні вырашыў скласьці калектыўнае віншаваньне А.Лукашэнку з перамогай на выбарах. Запрашэньне да ўдзелу ў незвычайнай акцыі атрымала і газэта “Віцебскі кур”ер”. Калектыву рэдакцыі прапанавана пераслаць 190 306 рублёў на асабісты рахунак Канстанціна Глушанкова. Для прыватных асобаў подпіс пад віншавальным лістоў будзе каштаваць 19 300 рублёў. Атрыманыя грошы К Глушанкоў абяцаў выкарыстаць на папулярызацыю здаровага ладу жыцьця, а якім чынам канкрэтна – ужо высьвятляе міліцыя, бо падазрае прыхільніка А.Лукашэнкі ў мяхлярстве.
Факты
Начальнік Віцебскай абласной міліцыі грамадзкай бясьпекі Сяргей Іваноў паабяцаў, што наклад “Народнай Волі”, арыштаваны на беларуска-расейскай мяжы 4-га сакавіка, заўтра будзе вернуты рэдактару І.Сярэдзічу. Гэтае абяцаньне спадар Іваноў асабіста Мечыславу Грыбу – былому кіраўніку Віцебскай абласной міліцэйскай управы, які цяпер ёсьць даверанай асобай кандыдата на прэзыдэнты А.Казуліна.
Абвесткі
16-га сакавіка на вэб-сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам ЗША ў Беларусі Джорджам Кролам. Свае пытаньні Вы можаце задаваць ужо цяпер — на старонцы форуму svaboda.org/forum.
Спампаваць версію для друку (PDF)
Mar. 12, 2006 // 20:16 | Каментары (0)
Навіны выбараў. Беларусь №007
Падзеі
Украінскую журналістку затрымалі ў Менску падчас прамога эфіру. У Менску падчас перадвыбарчага мітынгу Аляксандра Мілінкевіча затрымалі журналістку 5-га каналу ўкраінскага тэлебачаньня. У эфіры 5-га каналу было тэлефоннае ўключэньне іх адмысловай карэспандэнткі ў Менску Ганны Гаражэнкі, якая распавядала пра мітынг Мілінкевіча. І якраз падчас эфіру сп-ня Гаражэнка пачала крычаць, што яе схапілі, арыштавалі й цягнуць у машыну. Вызваліць захопленую журналістку ўдалося длякуючы старанням МЗС Украіны.
Улада спрабуе сарваць сустрэчы з незалежнымі кандыдатамі. У Ашмянах і мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна сустрэчы з даверанымі асобамі А.Мілінкевіча адбываліся ў гарачых дыскусіях. Мясцовая “вэртыкаль” і сябры БРСМ усялякім чынам імкнуліся зрываць сустрэчы і нават прынізіць давераных асобаў А.Мілінкевіча. На сустрэчы пасылаюцца мясцовыя чыноўнікі і сябры БРСМ, якія спрабуюць хуліганіць і зрываць мерапрыемствы.
10 сутак атрымаў сябра каманды А. Мілінкевіча. Актывіста Асіповіцкага раённага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча, намесніка старшыні раённай філіі БНФ Ігара Сімбірова пакаралі дзесяцьцю суткамі пазбаўленьня волі за дробнае хуліганства. Яго затрымалі ў цягніку, калі ён, пасьля таго як адпрацаваў у іншых гарадах, вяртаўся дадому.
Міліцыя не пускала людзей на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам каля Лядовага палаца. Адна з самых масавых сустрэч з выбарцамі за час перадвыбарнай агітацыі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча адбылася ў яго вечарам 12 сакавіка каля Лядовага палаца па вуліцы Прытыцкага (Фрунзенскі раён) у Мінску. У ёй узялі ўдзел прыкладна 2 000 чалавек.
Нямала людзей не змаглі прыйсці на сустрэчу з Мілінкевічам – як паведамляюць відавочцы, міліцыя перакрыла падыходы да Лядовага палаца.
Больш за 20 чалавек затрыманыя пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты. Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдата ў прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча каля Лядовага палаца ў Мінску побач з ўваходам на станцыю метро «Спартыўная» былі затрыманы, паводле розных звестак, ад 20 да 30 чалавек.
Цытаты
Казулін лічыць, што калі выбары сфальсіфікуюць, Беларусь трапіць у пастку ізаляцыі: “Для нашей транзитной страны это будет иметь катастрофические последствия. Что, будем и впредь перебиваться с бульбы на капусту и жить так же «хорошо», как после войны?»
Улада вырашыла перайсци да хамства: «Проиграв в интеллектуальном споре, власть решила прибегнуть к откровенному хамству. Приходят молодые люди, нередко подвыпившие, с мегафонами, барабанами, трубами, кричат, пытаются мешать, милиции дано указание не реагировать на их действия».
Спампаваць версію для друку (PDF)
Mar. 12, 2006 // 23:05 | Каментары (0)