Навіны выбараў. Беларусь №006
Падзеі
Слабадан Мілошавіч памёр у турме. У Гаазе, у турме трыбуналу ААН па ваенных злачынствах памёр былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч. У сувязі з ваеннымі канфліктамі на Балканах, падчас якіх адбылася ў тым ліку бойня 8 тысячаў мусульман у Срэбраніцы, Мілошавіч быў абвінавачаны судом па больш як 60 пунктах, сярод іншага ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавецтва. Мілошавіч памёр у веку 64 гадоў, на пятым годзе свайго судовага працэсу, які пачаўся 12 лютага 2002 году.
Некалькі тысяч прыйшло на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам у Брэсце. Зала на 1000 чалавек не змагла змясціць усіх жадаючых падтрымаць адзінага кандыдата. Сустрэча доўжылася каля 2 гадзінаў. А.Мілінкевіч заявіў, у прыватнасьці, што цягам гэтай перадвыбарчай кампаніі грамадзтва ў Беларусі ажывілася, палітызавалася, што пасьля яно не захоча вяртаньня ў ранейшы стан. і выказаў упэўненасьць, што грамадзтва ўрэшце верне сабе кантроль над дзяржавай.
Казулін збіраецца падаць у суд на дзеючага прэзідэнта. Гэта звязана з тым, што Лукашэнка не перастае абражаць канкурэнта з тэлекранаў і старонак дзяржаўных СМІ. Так, у Салігорскай шахце, кіраўнік дзяржавы назваў А. Казуліна “прадстаўніком злачыннага свету”.
Захоплены сілавымі органамі намесьнiк старшынi Асiповiцкай фiлii БНФ Iгар Сiмбiроў, якi да 11 сакавiка некалькi месяцаў працаваў у Маскве i мала ведаў пра палiтычныя баталii. Сёньня апоўначы ён пад'ехаў да Асiповiчаў, дзе на чыгуначным вакзале яго ўжо чакала мiлiцыя. Яго падазраюць у тым, што ён прывёз грошы ў рэгiянальны штаб Мiлiнкевiча, але знайшлi толькi налепкi зь ягоным партрэтам. Iгар Сiмбiроў пасьпеў патэлефанаваць сябрам, паведамiць, што яго запалохваюць, зьбiваюць, не даюць вады, i сувязь зь iм спынiлася.
АГП патрабуе ад уладаў “спыніць істэрыку, гвалт і беззаконне і вызваліць палітвязняў”. Апошнімі днямі распачаўся адмысловы пераслед сяброў выбарчых штабоў кандыдатаў у прэзідэнты і іншых актывістаў апазіцыйных партый. Шмат людзей асуджаныя на зняволенне тэрмінам 15 сутак. Сярод іх — старшыня БНФ В. Вячорка.
Цытаты
Мілінкевіч не здыме кандыдатуры: «Я не сниму свою кандидатуру, несмотря на то что уже известно, сколько голосов кто получит. Я пойду до конца».
Казулін захапіў плацдарм і гадовы ахвяраваць жыццём: «Я уже захватил плацдарм, и сейчас главная задача – удержать его до прихода основных сил – вас, народа, избирателей, чтобы вся страна освободилась... И если потребуется моя жизнь народу, я отдам ее, не задумываясь, для того чтобы народ был счастлив».
Спампаваць версію для друку (PDF)
Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
выбары,
Беларусь,
навіны,
elections,
news,
Belarus
![[rss]](images/rss.gif)
