Навіны выбараў. Віцебск №006
Падзеі
Аляксандар Казулін правёў сустрэчы на Віцебшчыне – у Воршы, Наваполацку ды абласным цэнтры. Сустрэчы ў Віцебску спрабавалі сарваць тутэйшыя сябры БРСМу: задаўшы некалькі праваацыйных пытаньні, яны наладзілі дэманстрацыйны сыход з залі ветакадэміі. Тое самае ўжо знаёмыя журналістам маладыя людзі паспрабавалі паўтарыць і ў часе другой сустрэчы – у Цэнтры дзіцячае творчасьці. У абодвух выпадках прысутныя абурыліся паводзінамі маладзёнаў, заклікаўшы міліцыянтаў навесьці парадак. Якраз тым самым часам у Віцебску быў і яшчэ адзін кандыдат на прэзыдэнта – Сяргей Гайдукевіч. Нідзе па горадзе не было аб”яваў пра гэтую сустрэчу, і таму нават ахвотныя на яе ня трапілі.
Цытаты
“Цяпер у сьвеце тры жахлівыя рэчы. Гэта прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад, прэзыдэнт Беларусі Лукашэнка і птушыны грып”.Ананімны званок з Віцебску на Радыё Свабода .
Людзі
Дэкан філфака БДУ асабіста здаў у міліцыю двух моладзевых актывістаў. Віталь Броўка і Дзяніс Дзянісаў зайшлі да студэнтаў на перадвыбарчую агітацыйную сустрэчу, якую ладзіў дэкан, і на іхную прысутнасьць зьвярнуў увагу тутэйшы ідар БРСМу. Дэкан Віктар Несьцяровіч абвінаваціў актывістаў спачатку ў тым, што яны “ ідэйна разлажылі” ягоных студэнтак, а потым – у злосным хуліганстве, пра што і напісаў у заяве. Спадар Несьцяровіч вырашыў асабіста суправаджаць затрыманых у Першамайскі РАУС, каб міліцыянты ня выпусьцілі іх па дарозе. Праседзеўшы ў паструнку 2 гадзіны, дэкан уцёк дадому, а хлопцаў пратрымалі яшчэ колькі часу ды адпусьцілі.Факты Яшчэ адзін штраф атрымаў Барыс Хамайда. 10-га сакавіка апазыцыянэра зноў затрымалі з плякатам “Байкот – гэта маральная перамога!”. Затрыманага даставілі ў Чыгуначны райсуд, дзе суддзя А.Грабянчук прысудзіла яму 4 мільёны 960 тысяч штрафу за несанкцыянаваны пікет, зазначыўшы напрыканцы: “Мы толькі ўчора аштрафавалі далі вам штраф у 4 мільёны 860 тысяч, але гэта вас, відаць, ня ўразіла!”.
Факты
Яшчэ адзін штраф атрымаў Барыс Хамайда. 10-га сакавіка апазыцыянэра зноў затрымалі з плякатам “Байкот – гэта маральная перамога!”. Затрыманага даставілі ў Чыгуначны райсуд, дзе суддзя А.Грабянчук прысудзіла яму 4 мільёны 960 тысяч штрафу за несанкцыянаваны пікет, зазначыўшы напрыканцы: “Мы толькі ўчора аштрафавалі далі вам штраф у 4 мільёны 860 тысяч, але гэта вас, відаць, ня ўразіла!”.
Абвесткі
Як абысьці блякаваньне ў Інтэрнэце? Як паказвае досьвед мінулых палітычных кампаніяў, беларускія ўлады баяцца пашырэньня інфармацыі праз Інтэрнэт і спрабуюць заблякаваць незалежныя каналы інфармацыі. На сайтах www.svaboda.org i www.charter97.org падаюцца зьвесткі, як і што рабіць, калі 19-га сакавіка апазыцыйныя сайты не адчыняцца.
Спампаваць версію для друку (PDF)
Mar. 11, 2006 // 19:07 | Каментары (0)