TRTRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №005

Падзеі

Рэйтынг Лукашэнкі ў інтэрактыўным апытанні ток-шоў «Выбар» завышаны ў два з паловай разы! Гэтая перадача Ягора Хрусталёва заўсёды ідзе ў запісы, і апошні запіс «Выбару» быў аж 4 сакавіка. Без адмысловай фантазіі кандыдату Лукашэнка намалявалі фантастычныя 78 адсоткаў падтрымкі. Аднак студэнты-сацыёлагі старэйшых курсаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правялі сваё сацыялагічнае апытанне на вуліцах Мінска і абласных гарадоў Беларусі: зе дзеючага прэзідэнта гатовыя аддаць свой голас 32,3% выбарцаў, а за яго асноўнага суперніка Аляксандра Мілінкевіча – 39,8%!

Сёньня раніцай былога дэпутата Вярхоўнага савету 12 скліканьня Сяргея Антончыка затрымала міліцыя. Яго прывезьлі ў суд Маскоўскага раёну Менску, дзе прысудзілі 15 сутак. Такі прысуд вынесла судзьдзя Маскоўскага раённага суду Надзея Равуцкая. Сяргея Антончыка прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні і супраціве міліцыі. «Пачалася зачыстка», — гэтак ён пракамэнтаваў свой арышт.

З 10 сакавіка міліцыя пераведзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Такі загад падпісаў міністар унутраных спраў генерал-лейтэнант У. Навумаў.

У Гомелі на плошчу, дзе плянуецца сустрэча зь Мілінкевічам, грузавікамі звозяць сьнег. Камунальнікі пачалі звозіць сьнег з двароў і вуліцаў на плошчу Паўстаньня. Якраз у гэты час у горадзе пачалі раздаваць запрашэньні на сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам, якая мае адбыцца 14 сакавіка менавіта на плошчы Паўстаньня.

Парлямэнт Польшчы прыняў адмысловую заяву да беларускіх выбараў. “Сэйм рашуча асуджае грубыя парушэньні беларускімі ўладамі правоў беларускага народу на свабоднае выказваньне ўласнай волі ў свабодных і справядлівых выбарах. З асаблівай занепакоенасьцю адзначаем выпадкі ўжываньня сілы, пазбаўленьня свабоды, перасьледу запалохваньня апазыцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта а таксама актывістаў дэмакратычнай апазыцыі і нацыянальных меншасьцяў, асабліва палякаў, якія жывуць у Беларусі”, — гаворыцца ва ўхвале.

Цытаты

На глыбіні 842 м Лукашэнка даў інтэрвію дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі. Сярод іншага ён сказаў: «Даже если я сильно вам, людям, надоел, но народ все-таки думает, что у них сегодня есть шанс в руках, а эти синицы и журавли в небе — еще как сказать».

Факты

Па апошнім апытанням фонда “Грамадская думка” 51% расіян усё роўна, каго аберуць прэзідэнтам Беларусі.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Mar. 10, 2006 // 23:11 | Каментары (0)





@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@