Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Віцебск №004

Падзеі

Віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду аштрафавалі больш як на 5 мільёнаў. Суддзя Чыгуначнага райсуду Алла Бардзюкова пакарала яго двума грашовымі штрафамі. Адным, на суму 651 тысяча рублёў — за распаўсюд “БДГ.Деловой газеты”, другім, на 4 мільёны 681 тысяча рублёў — за заклікі ды байкоту прэзыдэнцкіх выбараў. Цяпер у Віцебску Барыс Хамайда ёсьць безумоўным лідарам па колькасьці і сумах штрафу, накладзеных на яго за апазыцыйную дзейнасьць: згодна з рашэньнямі судоў, ён вінны бюджэту больш за 20 мільёнаў. Аднак спадар Хамайда гаворыць, што прынцыпова ня будзе падтрымліваць грашыма цяперашнюю дзяржаўную ўладу.

Цытаты

“Усе дзеяньні ўладаў сьведчаць аб гістэрыі, аб тым, што яны не кіруюць сваімі нэрвамі, і аб тым, што ўлада нават не спрабуе зрабіць ілюзіі сумленных выбараў”. Аляксандар Мілінкевіч, кандыдат у прэзыдэнты.

Людзі

Васіль Леўчанкаў, кіраўнік аршанскай ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, можа быць абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу . 24-га лютага ён арганізаваў сустрэчу з кандыдатам у Цэнтральным парку Воршы. Старшыня гарадзкой выбарчай камісіі заявіла, што гэта — парушэньне закону пра вулічныя акцыі. Леўчанкава ўжо выклікалі на допыт у міліцыю, але пакуль невядома, ці перададуць міліцыянты дакумэнты па гэтай справе ў суд. У Магілёве і Менску арганізатары падобных сустрэчаў на вуліцы ўжо асуджаныя на 15 сутак арышту.

Факты

153 наведнікі віцебскага інтэрнэт-форуму выказаліся пра тое, каго б яны хацелі бачыць будучым прэзыдэнтам. 36, 6% хочуць бачыць на гэтай пасадзе А.Мілінкевіча, 27, 45 – А.Лукашэнку, 1,96% --С.Гайдукевіча. 18,3% гатовыя прагаласаваць супраць усіх. Яшчэ 15% аддалі б свае галасы З.Пазьняку, які адмовіўся ад удзелу ў выбарах.

Абвесткі

9 сакавіка будуць судзіцьТамару Маркушаву, прыхільніцу А.Мілінкевіча. Яе вінавацяць у незаконным распаўсюдзе агітацыйных матэрыялаў пра кандыдата. Усіх, хто хоча падтрымаць актывістку, запрашаюць у 15.00 да будынку Кастрычніцкага райсуда.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск

Каментары Адключаныя