ef="/favicon.ico"> @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@ @@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@

Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Беларусь №004

Падзеі

15 сутак арышту прысудзіў сёння суд Маскоўскага раёна Мінска Вінцуку Вячорке, даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, лідэру партыі БНФ. Яго абвінавацілі ў парушэнні артыкула 167.1 Адміністрацыйнага кодэксу – арганізацыя несанкцыянавага сходу.. Затрыманы каардынатар “Зубра” Аляксей Шыдлоўскі. У яго кватэры без санкцыі пракурора КДБ правяло вобшук. Студэнтаў не пусцілі на Дні беларускай культуры ў Польшчы. Замест Кракава ноч з 7-га на 8-е студэнты правялі ў гродненскай міліцыі, дзе ім паабяцалі непрыемнасці на вучобе, калі тыя ўсё ж адправяцца ў Польшчу. Не выключанае іх выключэнне з навучальных установаў.

Ярмошына не супраць зняць Казуліна з перадвыбарнай гонкі, але баіцца грамадскага абурэння: «Его (Козулина) высказывания могут быть рассмотрены Центризбиркомом с точки зрения злоупотребления правом на ведение агитации. Отменить регистрацию кандидата в президенты А.Козулина можно. Но каков будет общественный резонанс?»

Цытаты

Казулін абураны словамі Лукашэнкі пра “памыйку”: «Пора бы после 12 лет президентства научиться не обращаться к своим оппонентам дебил, подонок, отморозок. Я смолчал, когда он сказал, что нашел меня на помойке. Он историк, поэтому заглянем на страницы истории. В 1991 году Кебич представлял Козулина Верховному Совету на должность министра образования. Мне тогда было 34 года. И где в это время был Лукашенко? Когда Лукашенко стал президентом, Козулин был первым замминистра образования. Если, по его мнению, система образования — это помойка, что тогда говорить о стране».

Міілінкевіч збіраецца адмяніць кантракты: Первым указом, как только я стану президентом, будет указ об отмене контрактной системы. Эта система унизительна для людей.

Лукашэнка не будзе адмяняць кантракты: “И все эти разговоры: мы придем к власти, контракты отменим… Ну отмените! Я отменять не буду!”

Факты

Рэальны заробак беларусаў за студзень зьнізіўся на 9.1%. Такія вынікі аналізу афіцыйных звестак па дыныміцы росту заробкаў і коштаў на прадукты праведзенага БелаПАН.

У галасаванні па кандыдатуры будучага прэзідэнта прымуць удзел 7 млн. 20 тыс. беларусаў. Гэта на 34 тыс. болей, чым на папярэдняй выбарчай кампаніі.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы: выбары, Беларусь, навіны, news, ns, Belarus

@@@SMARTY:TRIM:SCRIPT@@@
Каментары Адключаныя