Навіны выбараў. Беларусь №003
Падзеі
Невядомыя затрымалі прадстаўніка штабу Аляксандра Мілінкевіча В. Вячорку і іншых актывістаў. Іх захапілі каля 13:30 пасьля сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты ля Палаца культуры МТЗ. Мілінкевіч зазначыў, што размова ў гарадзкой міліцыі, куды ён заехаў напісаць заяву, была вельмі напружаная і лёс затрыманых выклікае вялікую незапакоенасць.
Аляксандр Казулін павіншаваў беларускіх жанчын са святам. Ён лічыць, што ў хуткім часе ў нашай краіне адбудуцца перамены да лепшага, што дазволіць пазбавіцца сучасных праблемаў і пачуваць сябе годна ў свабоднай краіне.
Казулін сустрэўся з дзяржаўным міністрам Германіі Эрлерам. Міністар зазначыў, што Германія і Еўропа цалкам маюць вялікі інтарэс да Беларусі, але як краіны дэмакратычнай, з легітымнай правапераемнасцю ўлады.
Цытаты
Сяргей Калякін лічыць, што беларускія ўлады “звар’яцелі ад жаху”. «Осуждение сегодня активистов избирательной кампании — Владимира Шанцева и Анатолия Лебедько – это полнейший произвол. Дальше идти уже некуда. Растоптаны остатки здравого смысла и приличий при проведении избирательной кампании. Я думаю, что власти обезумили от страха, потому что нет у них никакой народной поддержки.
Джордж Буш павіншаваў беларускіх жанычын са святам: “Мы на баку тых жанчын, якія змагаюцца за свае правы і правы чалавека перад сакавікімі выбарамі”.
Факты
Дадзеныя аб сярэдніх заробках у краінах былога СССР (USD): Эстония — 593, Литва — 460, Латвия — 430, Россия — 302, Казахстан — 260, Украина — 220, Беларусь — 214, Азербайджан —140, Армения — 115, Молдова — 78, Узбекистан — 60, Таджикистан — 28.
Аб'явы
9.03.2006 г. у 11:00 адбудзецца экстранная прэсавая канферэнцыя кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча. Тэма канферэнцыі — затрыманне давераных асобаў кандыдата. Пройдзе мерапрыемства па адрасе Машэрава, 8 (былая Варвашэні, 8).
Спампаваць версію для друку (PDF)

Катэгорыя: Навіны выбараў. Беларусь Словы:
выбары,
Беларусь,
elections,
news,
Belarus,
навіны