Навіны і апошнія падзеі. Беларусь



Навіны выбараў. Віцебск №002

Падзеі

У берасцейскім штабе Аляксандра Мілінкевіча знойдзена прыстасаваньне для сакрэтнага праслухоўваньня. 6 сакавіка кіраўнік штабу Зьміцер Шыманскі атрымаў ананімны ліст па электроннай пошце ад людзей, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ. Аўтары ліста паведамілі, што супраць прыхільнікаў Мілінкевіча рыхтуецца правакацыя, што ў памяшканьне могуць падкінуць зброю і што яно праслухоўваецца, а таксама назвалі месца ўстаноўкі мініятурнага радыётэлефона. Прыстасаваньне для праслухоўваньня сапраўды было знойдзена.

Цытаты

“Мы спыняем такія выпадкі, калі неабгрунтавана затрымліваюць прадукцыю, за якую Цэнтравыбаркам заплаціў грошы. Атрымліваецца абсурд, што ЦВК грошы плаціць, а дзяржаўныя органы потым затрымліваюць гэтую прадукцыю. Гэта, канечне, непарадак”. Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік

Людзі

У Магілёве міліцыя затрымала палітыка Анатоля Лябедзьку. Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька прыехаў у Магілёў для правядзеньня сустрэчаў з выбаршчыкамі як давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча. Пасьля сустрэчы з выбарцамі на плошчы каля дыягнастычнага цэнтру да Анатоля Лябедзькі падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі яго прайсьці ў пастарунак. Ён адмовіўся. Тады яго сілай даставілі ў Ленінскі РАУС.

Факты

У дзяржаўных установах Віцебску адмаўляюцца разьмяшчаць агітацыйныя матэрыялы пра Мілінкевіча. Кожны з трох райвыканкамаў Віцебска вызначыў я месцы, дзе мусіць вісець агітацыя да прэзыдэнцкіх выбараў. Але старшыня Кастрычніцкага райвыканкаму аддаў адмысловае распараджэньне не разьмяшчаць матэрыялы пра Мілінкевіча, бо на ўлётках і буклетах надрукаваныя словы “новы прэзыдэнт”.

Абвесткі

У інтэрнэце пачынаецца кампанія ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча Акцыя мае на мэце стварэньне альтэрнатывы афіцыйным канцэртам “За Беларусь”. Арганізатары заклікаюць музыкаў, кампазытараў і сьпевакоў дасылаць на інтэрнэт-сайт Аляксандра Мілінкевіча milinkevich.org паведамленьне пра сябе, а таксама музычную кампазыцыю альбо песьню.

Спампаваць версію для друку (PDF)

Top

Катэгорыя: Навіны выбараў. Віцебск Словы: навіны, news, Віцебск, выбары, Vitebsk, elections

Каментары Адключаныя